Вы тут

Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» з 50-годдзем з дня адкрыцця


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» з 50-годдзем з дня адкрыцця спартыўнага комплексу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За паўвекавую гісторыю на яго трасах і схілах вырасла цэлая плеяда знакамітых атлетаў — пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. І зараз лепшыя беларускія трэнеры рыхтуюць дастойную змену нашым праслаўленым чэмпіёнам па зімовых відах спорту, выхоўваюць сапраўдных патрыёт» кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сёння «Раўбічы» — суперсучасны шматфункцыянальны спартыўны і турыстычны аб’ект, шырока вядомы ва ўсім свеце. Тут на высокім арганізацыйным узроўні праходзяць найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках, фрыстайле.

Прэзідэнт падзякаваў працоўнаму калектыву, ветэранам і ўсім, хто ўнёс уклад у станаўленне і развіццё цэнтра, за адказныя адносіны да справы і прафесіяналізм.

«Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра і новых вялікіх дасягненняў на славу Беларусі», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.