Вы тут

Літаратурны марафон ад магілёўскіх пісьменнікаў


У Міжнародны дзень роднай мовы вядомыя магілёўскія пісьменнікі і паэты сустрэліся з чытачамі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна. Літаратурны марафон «З табой маё слова, Радзіма» быў арганізаваны сумеснымі намаганнямі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і бібліятэкі. Сваімі разважаннямі і творчымі знаходкамі са слухачамі падзяліліся старшыня пісьменніцкай арганізацыі Алесь Казека і яго калегі па творчасці — Валянціна Габрусева, Віктар Кунцэвіч, Алена Кісель, Марына Сліўко, Алена Любчанка (Курэк). Вершы і ўрыўкі з твораў вядомых беларускіх аўтараў дэкламавалі таксама навучэнцы і супрацоўнікі бібліятэкі. 


Як адзначалася на мерапрыемстве, штогод 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць звыш 140 нацыянальнасцей, якія жывуць у Беларусі. Мова з’яўляецца памяццю многіх пакаленняў, спадчынай народа, яго душой і галоўным нацыянальным скарбам. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі —выдатныя асветнікі і творцы зямлі беларускай — данеслі беларускае слова да сваіх нашчадкаў праз стагоддзі і цяжкія выпрабаванні. На небывалую вышыню падняў яго народны паэт Беларусі Янка Купала, творчасць якога ўяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю жыцця беларускага народа.

Сёння літаратурныя традыцыі на магілёўскай зямлі працягваюць таленавітыя майстры слова. Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’ядноўвае 41 аўтара, большасць з якіх займаецца творчасцю на роднай мове. Яны яе галоўныя захавальнікі і папулярызатары. Як адзначыў Алесь Казека, у міжнародны Дзень мовы магілёўскія літаратары наведалі розныя ўстановы і сустрэліся з навучэнцамі, грамадскасцю, аматарамі беларускай творчасці. Яны праводзілі майстар-класы, віктарыны, расказвалі пра асаблівасці роднай мовы. Наогул, дзякуючы ім, яна гучыць у Магілёве пастаянна. Пры МДУ імя А. Куляшова працуе літаратурная гасцёўня «Магія слова», дзе адбываюцца сустрэчы са студэнтамі, пачынаючымі пісьменнікамі, навукоўцамі. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.