Вы тут

Як прайшла акцыя «Мы разам. Нас мільёны!» на ААТ «МАПІД»


20 лютага да грандыёзнай культурна-патрыятычнай акцыі «Мы разам. Нас мільёны!» далучылася будаўнічае прадпрыемства ААТ «МАПІД». Было шмат цёплых слоў, усмешак і, вядома ж, яркая канцэртная праграма.


Генеральны дырэктар ААТ «МАПІД» Леанід Астрэйка ў сваёй прамове адзначыў, што на работнікаў прадпрыемства ўскладаюцца вялікія надзеі:

— Вашымі рукамі робіцца гісторыя. Мы будуем жыллё для асаблівых катэгорый грамадзян, якія стаяць на чарзе, шматдзетных сем’яў, сем’яў, якія выхоўваюць інвалідаў, таму гэта работа вельмі ганаровая.

Таксама напярэдадні адзінага дня галасавання ён пажадаў усім міру, дабра, дастойнай зарплаты і запэўніў, што на бліжэйшую пяцігодку ў прадпрыемства ўжо дакладна сфарміраваны планы і графікі.

Акрамя таго, са сваімі словамі да працоўных звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Панасюк.

— Вы з’яўляецеся яркімі прадстаўнікамі вядучай будаўнічай кампаніі не толькі горада Мінска, але і ўсёй Рэспублікі Беларусь. Так, будуючы жыллё, узводзячы сацыяльна значныя аб’екты, вы забяспечваеце грамадскі дабрабыт нашага народа, — адзначыў ён.

Таксама Васіль Панасюк дадаў, што гэтае мерапрыемства — гэта напамін пра тое, што мы не адны:

— Мы адзіныя, мы разам, мы самі павінны адказна пісаць сваю гісторыю, і мы самі прыйдзем 25 лютага і аддамо голас за працвітанне і развіццё нашай Рэспублікі, — падсумаваў ён.

А далей шматлікіх працаўнікоў прадпрыемства чакала запальная канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады. Сярод іх Ірына Дарафеева, Ганна Благава і арт-група «Беларусы». Гледачы спявалі і танчылі разам з выканаўцамі, а самыя знаходлівыя з іх нават занялі эксклюзіўнае месца з панарамным аглядам на маставым кране.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».