Вы тут

Акцыю «Мы разам. Нас мільёны!» падтрымала ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава»


Культурна-патрыятычная акцыя «Мы разам. Нас мільёны!» адбылася 19 лютага на ААТ «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМО».


Акцыя «Мы разам. Нас мільёны!» праходзіць пры падтрымцы Мінгарвыканкама, удзел прымаюць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы ўсяго горада. Вядучай святочнай праграмы ў холдынгу «БелОМА» стала заслужаная артыстка Беларусі Алена Спірыдовіч.

Першым да працаўнікоў сталічнага прадпрыемства звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні персаналам і ідэалагічнай працы Руслан Каноўка. Ён адзначыў важнасць агульнагарадской акцыі, а таксама запраіў усіх прыняць удзел у адным дне галасавання 25 лютага.

— Мы павінны прагаласаваць розумам і сэрцам, выбраць дастойных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і месных Саветаў. За нас ніхто не павінен рашаць, якой быць нашай краіне. Мы галасуем за сваю будучыню, за свет, за моцную і квітнеючую Беларусь! — падкрэсліў у сваім выступленні старшыня савета Першамайскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Сяргей Мазоўка.

— Мы стаім на парозе вельмі важнай для нас падзеі. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь павінны ўзяць удзел у адным дне галасавання — бо ад таго, які выбар мы зробім сёння, залежыць тое, як мы будзем жыць заўтра, — падкрэсліла дырэктар сталічнай гімназіі № 9 Таццяна Касцюк. 

Потым сваю творчасць гледачам падарылі салістка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Валянціна Альшанская, арт-праект Брэнд.Бай, заслужаная артыстка Беларусі Жанэт і балет «Ф’южн».

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».