Вы тут

Мінадукацыі пашырыла пералік спецыяльнасцей для паступлення без экзаменаў


Міністэрства адукацыі актуалізавала пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей. Адпаведная пастанова ведамства ад 6 лютага 2024 года нумар 15 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


 Фота: БелТА

Змяненні ўносяцца ў пастанову ад 9 лютага 2023 года № 44. У пералік спецыяльнасцей для залічэння без уступных іспытаў, па-за конкурсам і для вызначэння конкурсу на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі дадаткова ўключана 16 спецыяльнасцей. У іх ліку — гістарычная адукацыя; беларуская філалогія; руская філалогія; бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць; геаграфія; землеўпарадкаванне і кадастры; тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і сродкаў наземнага забеспячэння палётаў; чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка; ахова працы на вытворчасці; спецыяльная і інклюзіўная адукацыя.

Як адзначаецца ў каментары да пастановы, на ўключаныя ў пералік спецыяльнасці залічваюцца без уступных іспытаў (у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыяй): пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) трэцяй ( абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, якая завяршылася ў год прыёму; асобы, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём; асобы, якія маюць дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай, які пацвярджае атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй; асобы, якія маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай, у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыяй.

Таксама могуць быць залічаны па-за конкурсам на месцы, якія засталіся пасля залічэння асоб, абітурыенты, якія выказалі жаданне паступіць ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па прадметах уступных іспытаў: удзельнікі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, якая завяршылася ў год прыёму, узнагароджаныя пахвальным водгукам; асобы, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, пры паступленні на завочную форму атрымання адукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.