Вы тут

Калі ўначы яшчэ слабы мінус, то днём ужо месцамі да 13 цяпла


Менавіта сёння спецыялісты абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы. Гэтымі днямі амаль паўсюдна будуць ісці дажджы, а снегу заставацца будзе ўсё менш і менш, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота pexels.com

У аўторак будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, ноччу месцамі па захадзе моцны снег. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Па поўначы ў многіх раёнах, на астатняй тэрыторыі месцамі на дарогах узнікне галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 12 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 9 градусаў па паўночным усходзе да плюс 3 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Удзень чакаецца мінус 2 — плюс 4 градусы, а ў паўднёва-заходніх раёнах — плюс 5–7 градусаў. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, днём істотна не зменіцца.

У сераду ўжо пачне цяплець. У гэты дзень умовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы, у паўднёва-заходнія раёны пачне распаўсюджвацца цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Пераважна воблачна. Часам пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень на захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 5 градусаў да плюс 2, па паўднёвым захадзе Беларусі да 4 цяпла, максімальная днём складзе ад нуля па паўночным усходзе, да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер надвор’е ў краіне прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне пройдуць дажджы, ноччу — дажджы з мокрым снегам. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, а максімальная днём — ад 1 да 8 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах краіны да 10 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, а ўдзень — 2–9 цяпла. Па паўднёвым захадзе і поўдні паветра прагрэецца да плюс 11 градусаў.

Дастаткова мокрай і цёплай будзе субота. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ісці дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу слупкі пакажуць плюс 1–7 градусаў, днём — 4–11 цяпла, а па паўднёвым захадзе і поўдні — да 13 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным дождж. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць 1–7 цяпла, удзень — плюс 3–10 градусаў, а на паўднёвым захадзе краіны — да 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Усё бліжэй да вясны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».