Вы тут

Выцінанкі могуць стаць спадчынай ЮНЕСКА


Пытанні, звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны, на нядаўна праведзенай выніковай калегіі Міністэрства культуры агучыў намеснік міністра Сяргей Саракач. Ён заўважыў, што з 1 студзеня 2023 года ўступіў у дзеянне абноўлены Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. Па ініцыятыве Міністэрства культуры ўнесены змены ў Падатковы кодэкс, з’явіліся новыя правілы ў галіне заканадаўства аб распараджэнні маёмасцю.


Фота БелТА

Адзін з вынікаў таго — актывізацыя работы па ўключэнні аб’ектаў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Летась ён папоўніўся 24 новымі аб’ектамі. Шпарчэй ідзе работа па стварэнні пашпартоў на гісторыка-культурныя каштоўнасці. Павялічыўся і тэмп па зацвярджэнні праектаў зон аховы на аб’ектах спадчыны. Шмат зроблена для ўключэння ў гаспадарчы і турыстычны абарот аб’ектаў, якія раней не выкарыстоўваліся.

Вырасла колькасць аб’ектаў, на якіх здзяйсняліся праектныя работы? — у параўнанні з 2022 годам у 2,4 раза. Аб’ём рамонтна-рэстаўрацыйных работ павялічыўся на 13 працэнтаў. Дзякуючы новаўвядзенням у заканадаўстве, распрацавана 5 пашпартоў руініраваных аб’ектаў. За два гады ўдалося дадаць у гаспадарчы і турыстычны абарот 37 помнікаў архітэктуры. Яскравыя таму прыклады: палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Свяцк, капліца ў вёсцы Дубой у пасёлку Ружаны, вялікая Любавіцкая сінагога ў Віцебску. Турыстычныя маршруты папоўніла капліца-oсыпальніца аграгарадка Заказель.

У сакавіку мінулага года накіраваны ў ЮНЕСКА новыя беларускія намінацыі — беларускае мастацтва выцінанкі і неглюбская тэкстыльная традыцыя, абарона якіх запланавана ў 2024 і 2026 гадах. У верасні і снежні мінулага года без заўваг камітэта ЮНЕСКА здадзена справаздача па шасці аб’ектах спадчыны Беларусі. На 2024 год запланавана ўнясенне ў ЮНЕСКА дасье па элементах «культура беларускай дуды».

У 2023 годзе былі працягнуты рамонтныя, растаўрацыйныя і будаўнічыя работы на помніках архітэктуры, а таксама аб’ектах, якія маюць ахоўны статус. Сярод іх — палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Жылічы. Летась тут завершаны работы па абсталяванні палаца пажарнай сігналізацыяй, выканана добраўпарадкаванне, пасаджаны расліны ў аранжарэі. Па аб’екце плануецца далейшае правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ, завяршаецца распрацоўка праектнай дакументацыі па аднаўленні водна-паркавай сістэмы.

Былі прыняты меры па аднаўленні абарончай сцяны заходняга бастыёна палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, рамонта-рэстаўрацыйныя работы на якім вядуцца з 2011 года. Летась былі адноўлены інжынерныя сеткі, добраўпарадкавана тэрыторыя, зроблена рэканструкцыі з рэстаўрацыяй званіцы.

Працягнуцца работы на палацавым комплексе ў гарадскім пасёлку Ружаны, на Крэўскім, Гальшанскім і Навагрудскім замках. Аднаўленне і рэстаўрацыя гэтых аб’ектаў нацыянальнага значэння садзейнічае папулярызацыі гістарычнай спадчыны сярод насельніцтва і павелічэнню турыстычных патокаў. Работы на Навагрудскім замку пачаліся ў 2012 годзе. На гэты год запланавана рэстаўрацыя вежы з прыстасаваннем пад пастаянную музейную экспазіцыю.

У бягучым годзе плануецца завяршыць работы на ўнікальным храме ХІІ стагоддзя — Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку. Шмат зроблена для захавання гістарычных архітэктурных, канструктыўных і мастацкіх элементаў храма. Дарэчы, рэстаўрацыя фрэскавага роспісу тут пачалася яшчэ ў 1991 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.