Вы тут

Беларусы — самыя моцныя


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем пазітыўныя спартыўныя навіны.


Героі тыдня. Беларускія спартсмены заваявалі сем узнагарод на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, які прайшоў у Румыніі. Ванеса Каладзіснкая (да 53 кг) і Ірына Курачкіна (да 57 кг) сталі чэмпіёнкамі Еўропы. Алеся Гетманава (да 59 кг) і Вераніка Іванова (да 62 кг) — бронзавымі прызёрамі чэмпіянату. У спаборніцтвах па барацьбе грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч (да 87 кг) і Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг) заваявалі бронзавыя медалі. У барцоў вольнага стылю на другую прыступку п’едэстала падняўся Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 79 кг).

Турнір тыдня. У сталіцы Балгарыі Сафіі прайшоў чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы, на якім у нейтральным статусе выступаюць беларусы. У катэгорыі да 71 кг Беларусь прадставіла Сюзана Валадзько, якая стала сярэбраным прызёрам турніра. У суме штуршка і рыўка яна набрала 235 кг. У катэгорыі да 55 кг яшчэ адна беларуска Юлія Гуліна заваявала «серабро» ў рыўку.

У мужчынскіх спаборніцтвах у катэгорыі да 96 кг Беларусь прадставілі адразу два спартсмены: Павел Хадасевіч і Юльян Курловіч. У суме Павел Хадасевіч набраў 360 кг і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы. Юльян Курдовіч размясціўся на чацвёртай пазіцыі. Пётр Асаёнак, які выступае ў катэгорыі да 89 кг, стаў уладальнікам малога бронзавага медаля ў штуршку.

Медаль тыдня. У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца чэмпіянат свету па водных відах спорту 2024 года, на якім у нейтральным статусе выступаюць беларускія спартсмены. Анастасія Шкурдай заваявла бронзавы медаль на дыстанцыі 200 метраў брасам. Вынік Анастасіі склаў 2:09,08 сек. Бронзавы медаль чэмпіянату свету стаў для Шкурдай найбуйнейшым дасягненнем у кар’еры на міжнародных стартах.

Лічба тыдня. 11 медалёў заваявалі беларусы на Усерасійскай спартакіядзе наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года. Выступалі нашы атлеты ў сямі відах спорту. Адзінай беларускай чэмпіёнкай спартакіяды стала канькабежка Марына Зуева, якая перамагла на дыстанцыі 5000 метраў. Сярэбраныя медалі заваявалі біятланіст Антон Смольскі (індывідуальная гонка), гарналыжніца Марыя Шканава (слалам), фрыстайлістка Ганна Дзяруга (асабісты залік), а таксама зборная Беларусі па лыжнай акрабатыцы ў складзе Ганны Дзяруга, Макара Мітрафанава і Ігара Драбянкова.

Бронзавымі прызёрамі Усерасійскай спартакіяды сталі біятланісты Павел Бялько, Іван Тулацін, Дзмітрый Лазоўскі і Антон Смольскі (мужчынская эстафета), Ганна Сола, Дар’я Кудаева, Дзінара Смольская і Ірына Лешчанка (жаночая эстафета), канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Нифонтава, таксама лыжныя акрабаты Анастасія Андрыянава і Макар Мітрафанаў (індывідуальныя спаборніцтвы).

Надзеі тыдня. У РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На спаборніцтвах выступілі юнакі, якія не займаюцца біятлонам у спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах. Усяго ў рэспубліканскім фінале прынялі ўдзел 168 юных спартсменаў з каманд абласцей і горада Мінска. У асабістых гонках у малодшай узростовай катэгорыі (10–11 гадоў) пераможцамі сталі мінчане Аляксей Мормель і Сафія Ластоўская. У сярэдняй узроставай катэгорыі (12–13 гадоў) найлепшыя вынікі паказалі Радзівон Акатаў (Мінская вобласць) і Вікторыя Яўсеенка (Магілёўская вобласць). Чэмпіёны старэйшай узроставай групы (14–15 гадоў) — Яраслаў Петрушэнка (Гомельская вобласць) і Уладзіслава Акоча (Мінск);

У змешанай эстафеце ў малодшай групе перамагла каманда Мінска ў складзе Віялеты Драгнёвай, Аліны Бартошак, Аляксандра Шастака і Пятра Дуброўскага. Перамогу сярод біятланістаў сярэдняй узроставай групы таксама атрымала сталічная чацвёрка, якую сфарміравалі Дзіяна Крывецкая, Ліяна Галавачэнка, Клім Гнедчык і Багдан Бобрык. Першымі ў змешанай эстафеце ў старэйшай групе зноў фінішавалі мінчане — трыумф падзялілі Соф’я Сіманава, Дар’я Муравейка, Мікіта Матус і Мацвей Коржык.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.