Вы тут

Што прапануе гандаль Мінскай вобласці ў Адзіны дзень галасавання


Што прапануе гандаль Мінскай вобласці ў Адзіны дзень галасавання, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама.


Фота: pixabay.com

«Згодна з рашэннямі рай- і гарвыканкамаў, у Мінскай вобласці ўчастковыя камісіі размесцяцца на 899 выбарчых участках. Для забеспячэння высокага арганізацыйнага ўзроўню гандлёвага абслугоўвання ў дзень правядзення выбараў спецыялісты райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні гандлю і грамадскага харчавання, абследуюць выбарчыя ўчасткі, працуюць з суб’ектамі гаспадарання па пытаннях арганізацыі гандлю, аблвыканкам забяспечвае канструктыўнае ўзаемадзеянне па ўзнікаючых пытаннях. Цяпер фарміруецца пералік гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання, з дапамогай якіх будзе забяспечвацца гандлёвае абслугоўванне», — расказала начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама Наталля Суйкова.

У арганізацыі працэсу будуць задзейнічаны як стацыянарныя магазіны, кафэ, буфеты, так і нестацыянарныя і перасоўныя аб’екты (палаткі, выязныя аб’екты грамадскага харчавання, аўтакрамы), размешчаныя непасрэдна ў будынках выбарчых участкаў або побач з імі.

«Плануем забяспечыць насельніцтва вобласці з дапамогай 983 гандлёвых і аб’ектаў грамадскага харчавання суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці, з якіх больш як 430 — аб’екты выязнога абслугоўвання», — адзначыла Наталля Суйкова.

У іх будуць прадстаўлены ў шырокім асартыменце тавары найбольшага попыту — ад мяса-малочных да кандытарскіх вырабаў. «Адначасова плануецца правядзенне на некаторых выбарчых участках дэгустацый, выставак-продажаў. Усяго запланавана больш як 100 мерапрыемстваў, у тым ліку больш як 20 — у сельскай мясцовасці, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя айчынных прадпрыемстваў-вытворцаў, прадукцыя ўласнай вытворчасці суб’ектаў грамадскага харчавання», — дадала начальнік упраўлення гандлю і паслуг.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што гарвыканкамам, суб’ектам гаспадарання рэкамендавана забяспечыць продаж тавараў і прадукцыі грамадскага харчавання з прымяненнем невысокіх (мінімальных) гандлёвых надбавак і нацэнак, скідак і правядзеннем распродажаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».