Вы тут

У Мінску завяршыўся агульнагарадскі дабрачынны марафон «З добрым сэрцам у кожны дом»


16 лютага адбылося закрыццё агульнагарадскога дабрачыннага марафону «З добрым сэрцам у кожны дом».


Вынікі праекта падвялі ў культурным духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» з запрашэннем сем’яў, якія прынялі ўдзел у марафоне, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, якія аказалі дапамогу дзецям, а таксама зорак беларускай эстрады.

Перад пачаткам мерапрыемства прайшло набажэнства.

Да прысутных звярнуліся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Чамаданава.

Прадстаўнікам калектываў 29 дзяржаўных прадпрыемстваў, навучальных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый былі ўручаны падзякі за вялікі ўклад у жыцці асаблівых дзяцей.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Бацькі гэтых дзяцей, якія ўдзельнічалі ў дабрачынным марафоне, атрымалі сертыфікаты на пералічэнне грашовых сродкаў.

Падзякі ўручае першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч

Вольга Чамаданава павіншавала з Днём нараджэння пятнаццацігадовага Рамана Сінькевіча, які ў гэты дзень не застаўся без торта і падарунка.

Выступае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Чамаданава

Пятнаццацігадовы Раман Сінькевіч атрымлівае падарункі да Дня нараджэння

З удзячнасцю за бескарыслівую, такую неабходную дапамогу, ад імя ўсіх бацькоў выступіла маці Юлія Анашачкіна.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел Ганна Благава, Мікіта Фаміных, Яўген Курчыч, Кацярына Шумская, балет «Ф’южэн», Аляксандр Сухараў і Алена Мельнікава, лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва — творчая майстэрня эстраднага мастацтва «Хвілінян» «НЕБА Sound».

З словам у адказ выступае маці асаблівага дзіцяці Юлія Анашачкіна

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.