Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Добры настрой пачатку тыдня здолееце захаваць. У сераду трэба з асцярожнасцю паставіцца да кампліментаў ад людзей, з якімі вас зводзяць агульныя справы. Не дазваляйце сабе расслабіцца і перайсці на даверны тон — гэтым могуць скарыстацца не на вашу карысць. Ды і ў цэлым неслужбовыя адносіны з калегамі не рэкамендуюцца. У пятніцу вашы ініцыятывы могуць сустрэць сур’ёзны супраціў з боку начальства.


Фота pixabay.com

Цялец. На гэтым тыдні пашанцуе ў справах, у якіх неабходна праявіць ініцыятыву, напорыстасць і смеласць, а не дзейнічаць па шаблоне. У вас павінен з’явіцца шанц ператварыць сапернікаў у саюзнікаў і атрымаць поспех ва ўсім, чым трэба будзе займацца. У пятніцу можаце выявіць, што занадта далёка зайшлі ў спрэчцы з сябрамі ці роднымі, паспрабуйце паставіцца да рознагалоссяў творча і прадухіліць канфлікт. У нядзелю наведванне мерапрыемства,якое ўяўлялася вам сумным, можа стаць пачаткам сапраўднай рамантычнай гісторыі.

Блізняты. Справы пойдуць паспяхова, у вас узнікне адчуванне радасці і гармоніі. Надыходзіць час для рашучых дзеянняў, прэч сумневы, зоркі пакажуць вам дакладны шлях. Магчымы цудоўны, яркі, насычаны тыдзень. У вас будзе практычна ўсё атрымлівацца. Канец тыдня абяцае быць прыемным у асабістым плане, не выключана рамантычная паездка. Удача вам будзе спадарожнічаць.

Рак. На гэтым тыдні вы здольныя разабрацца ў шматлікіх заблытаных праблемах, выявіўшы, што менавіта пайшло не так. У аўторак ці сераду верагодныя буйныя грашовыя паступленні. Вас могуць заваліць дробнымі, але тэрміновымі справамі. У чацвер з’явіцца прапанова, якая станоўча паўплывае на ваш дабрабыт. Увогуле, вы будзеце вельмі занятыя, але хаця б у выхадныя варта ўспомніць пра дом і сям’ю.

Леў. Панядзелак — спрыяльны дзень для пошуку новых сяброў і новай працы. Будзьце ўважлівыя, не спрабуйце ўсе праблемы вырашаць самастойна, райцеся з блізкімі, прасіце дапамогі ў калег. Будзе выдатна, калі выдаткуеце назапашаную энергію на вандраванне ў выхадныя.

Дзева. На гэтым тыдні выкарыстоўвайце любую магчымасць, каб адпачыць ад перагрузак на працы, непрыемнасці хутка знікнуць, і з’явіцца шмат вольнага часу. Прывядзіце ў парадак самаацэнку і нервовую сістэму. Паспрабуйце быць пунктуальнымі і нікуды не спазняцца. У выхадныя дазвольце сабе пасіўны адпачынак, можаце крыху паленавацца.

Шалі. Каб паспяхова рэалізаваць усё намечанае на гэты тыдзень, неабходна засяродзіцца і не марнаваць час на балбатню. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт і заробак, таму за гэтую сферу перажываць не варта. Аўторак можа прынесці сустрэчы з карыснымі і цікавымі людзьмі. Старайцеся знаходзіцца ў цэнтры падзей, гэта дапаможа вам не толькі не сумаваць, але і забяспечыць шэраг карысных знаёмстваў.

Скарпіён. Тыдзень спрыяльны для дэманстрацыі свайго творчага і прафесійнага патэнцыялу шырокай публіцы. Людзям, чыя сфера дзейнасці мае на ўвазе крэатыўнасць, будзе спадарожнічаць поспех у справах. Добры час для пошуку новай працы. Пацешаць дзелавыя навіны і перспектывы. Ваш аптымістычны настрой дапаможа дабіцца поспеху і атрымаць прыбытак. Пусціце ў ход усё абаянне, тады вынік нават перасягне вашы чаканні.

Стралец. Найвышэйшую каштоўнасць на гэтым тыдні набудуць ваша бескарыслівасць і чысціня намераў. Вам практычна нічога не атрымаецца зрабіць для сябе, аднак дзеянні альтруістычнага характару будуць мець ашаламляльны поспех. У сераду не зважайце на дробязі, яны не перашкодзяць вам дамагчыся мэты. Субота — прыдатны дзень для навядзення парадку, як дома, так і ў думках.

Казярог. Цяпер важны ваш настрой. Усё змрочнае і песімістычнае павінна быць бязлітасна выкінута прэч. Сумневы таксама недапушчальныя. Толькі жалезная ўпэўненасць у сваіх сілах і трыумф мудрага, добрага і прыгожага дапамогуць справіцца з тым, што чакае вас на гэтым тыдні. Асабліва напружанымі будуць аўторак і чацвер. Паспрабуйце не прад’яўляць залішне высокіх патрабаванняў да сябе і сваіх блізкіх.

Вадаліў. Прыліў энергіі ў панядзелак вас проста акрыліць, шмат што атрымаецца, калі правільна размеркаваць сілы. Чацвер можа аказацца дастаткова неадназначным днём, верагодныя інтрыгі, плёткі, сваркі, здрады. Важную для вас інфармацыю неабходна пераправяраць. А вось пятніца добрая для пачатку спраў, як вялікіх і важных, так і нязначных. На выхадных спрыяльны пачатак вандравання, паспрабуйце адправіцца хаця б у кароткачасовае падарожжа.

Рыбы. На гэтым тыдні вы будзеце асабліва паспяхова спраўляцца з чужымі праблемамі. Хутчэй за ўсё, імі і давядзецца заняцца, тым больш што свае ўласныя не будуць вырашацца з такой жа лёгкасцю. Затое вы будзеце поўныя разнастайных ідэй, зрэшты, з іх рэалізацыяй спяшацца не варта. Вы і ваша асяроддзе будзеце вельмі залежныя ад эмацыянальнай сферы — ваш кіслы выгляд можа надоўга сапсаваць усім настрой.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.  

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».