Вы тут

Мая сям’я... і іншыя звяркі


У цудоўнага англійскага заолага Джэральда Дарэла ёсць аўтабіяграфічная аповесць «Мая сям’я і іншыя зверы», у якой ён захапляльна расказвае аб свеце жывёл на грэчаскім востраве Корфу, дзе правёў сваё шчаслівае дзяцінства. Аўтар дзеліцца сваімі назіраннямі за чарапашкай Ахілесам, галубкай Квазімода, рыбкамі, жабкамі і конікамі-багамоламі, якія жывуць у яго дома. Па сутнасці, Дарэл кранальна расказвае ў сваёй кнізе аб любові да жывёл. Гэты час не прайшоў для яго бясследна: юны натураліст стане вядомым у свеце заолагам.


Калі ваша дзіця марыць завесці хатняга гадаванца, пра якога хацела б клапаціцца, але яшчэ не вырашыла, хто б гэта мог быць: канарэйка, чарапашка, рыбкі, шыншыла, марская свінка, трусік, папугай ці нават... вожык — гэты кароткі кішэнны дапаможнік-заагід паслужыць вам на карысць.

Тры жаданні рыбкі

У кожнага віду рыбак свае патрабаванні ў вольнай прасторы. Пеўніку, даніо ці гупі хопіць невялікага акварыума з разліку 1 літр вады на адну дарослую асобіну, а вось залатая рыбка ў абмежаванай прасторы доўга не пражыве. На недахоп месца ў акварыуме паказвае гніль на плаўнічках, да таго ж рыбкі адмаўляюцца ад ежы.

Корм для акварыумных жыхароў бывае сухі (у шматках ці гранулах) і натуральны (замарожаны ці жэліраваны), таксама патрэбны вітамінныя дабаўкі, якія дапамогуць рознакаляровым рыбкам захаваць расфарбоўку. Дарослых залатых рыбак, пеўнікаў і гупі кормяць не часцей за два разы ў суткі, малькоў — чатыры разы. Захоўвайце тэмпературны рэжым. Аптымальнай для большасці рыбак, за выключэннем дыскусаў, скалярый і рыб чорнага колеру, з’яўляецца тэмпература вады +23–24 С. Пры пераахалоджванні рыбкі робяцца апатычнымі. Пры перагрэве — ненатуральна яскравымі, яны падымаюцца на паверхню і прагна глытаюць паветра.

Правільна мяняйце ваду. Нявопытныя акварыумісты часта цалкам мяняюць ваду ў акварыуме пры самым нязначным памутненні. Гэта пагражае знішчэннем створанай у рэзервуары экасістэмы і вымушае рыбак кожны раз адаптавацца да новых умоў жыхарства. Рэкамендуецца рэгулярна адліваць прыкладна трэцюю частку ад усяго аб’ёму вады і даліваць свежую.

Сачыце за ўзроўнем кіслароду ў вадзе і абавязкова падбярыце аэратар па памеры. Ён не павінен быць залішне магутны, інакш рыбак будзе насіць па коле, як на каруселі.

Цікавыя факты

У рыб ёсць памяць. Яны памятаюць тых, хто на іх нападаў. Існуюць прыклады, калі карпы, якія трапілі на кручок, але ім пашчасціла сарвацца з яго, потым пазбягаюць месцаў з рыбакамі некалькі месяцаў.

Рыбы здольны мяняць колер. Яны ўмеюць лётаць! Затое не могуць плаваць хвастом наперад. Большасць гэтых жыхароў рэк-азёр-акіянаў адрозніваюць колеры. З усіх відаў водных пазваночных толькі ў акул ёсць павекі. З-за нападзення акул штогод гіне менш людзей, чым з-за нападзення пчол.

Ала ЖУР

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.