Вы тут

У студзені сярэдні аб’ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва павялічыўся на Br234,2 млн


Насельніцтва ў пачатку года па-ранейшаму аддае перавагу зберажэнням у нацыянальнай валюце. У студзені 2024 года сярэдні аб’ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у беларускіх банках павялічыўся на Br234,2 млн, або на 3 працэнты. Адносна студзеня 2023 года рост склаў Br1,7 млрд, або 26 працэнтаў. Пра гэта сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


Сярэдні аб’ём дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце ў доларавым эквіваленце за студзень 2024 года вырас на $30,9 млн, або на 0,7 працэнта. У адносінах да студзеня 2023 года іх сярэдні аб’ём знізіўся на $166,2 млн, або на 3,5 працэнта.

Сярэдняя шырокая грашовая маса ў студзені 2024 года павялічылася ў адносінах да папярэдняга месяца на 1,4 працэнта. Сярэдняя рублёвая грашовая маса вырасла на 3,5 працэнта, у тым ліку сродкі фізічных асоб — на 5,9 працэнта, сродкі юрыдычных асоб — на 3,4 працэнта, наяўныя грошы ў абароце — на 2,5 працэнта.

У гадавым выражэнні прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў студзені 2024 года ў параўнанні з папярэднім месяцам знізіўся з 28,1 працэнта да 24,2 працэнта, сярэдняй рублёвай грашовай масы — з 35,4 працэнта да 33,4 працэнта. Прадоўжыўся працэс дэвалютызацыі эканомікі. Доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў студзені 2024 года ўзрасла да 55,7 працэнта з 51,9 працэнта год таму.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.