Вы тут

Беларус Галавацюк стаў трэцім на дыстанцыі 500 м у канькабежцаў на спартакіядзе


У Чэлябінску стартавалі спаборніцтвы па канькабежным спорце на II Усерасійскай спартакіядзе наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БелТА.


Услед за дзяўчатамі медалі на самай кароткай дыстанцыі 500 м разыгралі мужчыны. Лідар нашай каманды Ігнат Галавацюк, які выступаў у другой пары з дваццаці, паказаў вынік 35,31 сек. Час беларуса заставаўся лепшым на працягу 17 наступных забегаў, і толькі ў апошняй пары Галавацюка змаглі апярэдзіць прадстаўнікі Краснадарскага края і чэмпіёны свету ў гэтым відзе Павел Куліжнікаў (35,14) і Руслан Мурашоў (35,15). Такім чынам, Ігнат стаў уладальнікам бронзы.

Удзел у забегах на пяць соцень метраў прынялі яшчэ тры нашы канькабежцы: Арцём Чабан заняў 9-е месца (35,86), Уладзіслаў Гапон размясціўся на 15-й пазіцыі (36,47), Віктар Рудэнка стаў 17-м сярод 39 удзельнікаў (36,48). Раней сёння бронзавы медаль на гэтай дыстанцыі ў жанчын заваявала наша Ганна Дамарацкая (38,67 сек), яшчэ адна беларуска Кацярына Слоева паказала сёмы вынік сярод 35 дзяўчат (39,53).

Далей у раскладзе 14 лютага жаночыя забегі на 3000 м і мужчынскія — на 5000 м.

Канькабежны спорт — самы медалеёмісты від спартакіяды, усяго ў розыгрышы 14 камплектаў узнагарод. Заўтра спартсмены вызначаць мацнейшых на тысячы метраў і ў камандных гонках, у пятніцу адбудуцца спаборніцтвы на дыстанцыі 1500 м. 17 лютага дзяўчаты прабягуць 5 км, а мужчыны — 10 км, завершаць праграму турніру ў канькабежцаў мас-старты ў нядзелю.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.