Вы тут

Стартаваў прыём заявак на конкурс найлепшых інавацыйных праектаў 2024 года


Стартаваў прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2024 года, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.


Прыём заявак працягнецца да 1 жніўня 2024 года. На конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Ён праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» прымаюць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.

Для падрыхтоўкі ўдзельнікаў да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.

Па выніках абароны інавацыйных праектаў у кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца і пяць прызёраў. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прэміі ў памеры ад Br1160 да Br3440. З ліку лепшых будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікаты на Br22 840.

ДКНТ праводзіць конкурс інавацыйных праектаў пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, НАН Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага інавацыйнага фонду.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.