Вы тут

Уладзімір Кухараў сустрэўся з воінамі-інтэрнацыяналістамі


13 лютага старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў сустрэўся з актывам Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістану.


У ходзе сустрэчы Уладзімір Кухараў уручыў юбілейныя медалі «35-гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» воінам-інтэрнацыяналістам і ўдовам воінаў, якія загінулі ў Афганістане: Георгію Атаманаву, Сяргею Красоўскаму, Леаніду Філімончыку, Генадзю Казуну, Дзючэнку Алегу Койдану, Міхаілу Быкаву, Аляксандру Даўганю, Сяргею Папову, Рыгору Касцюкевічу, Алегу Ляўшунову, Таццяне Еўпатавай, Тамары Доўнар.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» палкоўнік Уладзімір Шокаў падзякаваў Кухараву за клопат аб ветэранах вайны ў Афганістане і ўручыў яму ўзнагароду арганізацыі — медаль «За заслугі».

Народны артыст Беларусі Уладзімір Яскевіч, Анастасія Кулаковіч, Сяргей Кудрачоў выканалі для ўдзельнікаў мерапрыемства музычныя нумары.

Сустрэча завяршылася памятным фатаграфаваннем і чаяваннем.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.