Вы тут

Смольскі прынёс Беларусі першы медаль Усерасійскай спартакіяды


У Залатавусце працягваюцца спаборніцтвы па біятлоне ў рамках II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Спаборніцкую праграму аўторка адкрыла мужчынская індывідуальная гонка, удзел у якой прынялі 79 спартсменаў, сярод іх пяцёра беларусаў. Прайсці ўсе чатыры агнявыя рубяжы без промахаў змаглі толькі два біятланісты, у тым ліку сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у гэтым відзе праграмы Антон Смольскі. Трасу ў 20 км лідар нашай каманды пераадолеў за 54:38,6 сек, уступіўшы на фінішы 28 секунд толькі такому ж ідэальнаму стралку Ягору Сідараву з Краснаярскага краю. У выніку — срэбра. Тройку найлепшых замкнуў Васіль Томшын з Санкт-Пецярбурга, час якога Смольскі апярэдзіў на паўтары секунды.

Іншыя беларускія біятланісты паказалі вынікі па-за дваццаткай наймацнейшых. Павел Бялько з дзвюма хвілінамі штрафу заняў 21-е месца, Іван Тулацін стаў 23-м, Дзмітрый Лазоўскі размясціўся на 26-й пазіцыі, Максім Варабей — 28-й. Трое нашых спартоўцаў дапусцілі на стральбе па чатыры памылкі.

У 13.00 па мінскім часе пачнецца індывідуальная гонка ў жанчын. На 15-кіламетровую дыстанцыю заяўлены чатыры беларускі, у тым ліку Дзінара Смольская, якая можа выйсці на старт упершыню пасля нараджэння дзіцяці. Таксама ў страі Ганна Сола, Ірына Лешчанка і Дар’я Кудаева.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.