Вы тут

Ігар Луцкі прыняў удзел у рабоце выніковай калегіі ідэолагаў Гродзенскай вобласці


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі вызначыў ключавыя моманты падыходу да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, звярнуў увагу на кадравы патэнцыял ідэолагаў рэгіёна, падкрэсліў важную ролю рэгіянальных СМІ, засяродзіў увагу на будучых электаральных кампаніях.


Таксама ў межах рабочага візіту Ігар Луцкі сустрэўся са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Гэтыя і многія іншыя кірункі грамадскага жыцця павінны быць у полі зроку ідэалагічных работнікаў. Аб тым, як функцыянавала ідэалагічная вертыкаль Гродзеншчыны ў мінулым годзе і якія задачы ставяцца на бліжэйшую перспектыву, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка. Па яго словах, леташні год стаў для Гродзенскай вобласці, як і для ўсяе краіны, годам далейшага ўмацавання адзінства беларускага народа, грамадзянскай адказнасці за будучыню краіны.

— Мэта нашай работы — гэта фарміраванне грамадскай думкі, якое дазволіць захаваць мір, стабільнасць і дасць магчымасць развівацца эканоміцы. І гэта трэба людзям тлумачыць, — зазначыў Ігар Луцкі. — Мы разумеем, што знешні ціск будзе расці, яго формы і метады ўдасканальвацца. Асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Таму трэба быць сапраўдным патрыётам і разумець, што суверэнітэт і незалежнасць — гэта адзіныя каштоўнасці, якія мы павінны абараняць.

Таксама ідэолагам варта засяродзіцца на тым, па якім шляху ідзе наша моладзь, якім чынам зможа сябе рэалізаваць. За 30 гадоў дзяржава змагла забяспечыць дзяцей, даць ім магчымасць жыць пад мірным небам. У іх ёсць усе магчымасці знайсці сваё месца і быць карысным для сябе і сваёй краіны.

— Зроблена многа, але ці ўсе гэта разумеюць? — задаецца пытаннем прадстаўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Мы кажам, дзяржава для людзей. Але тут важна паказаць, наколькі шырокая сацыяльная падтрымка. Бо ідэалогія — міждысцыплінарная рэч, ні можа быць ніякай галіны без ідэалогіі, бо гэта і ёсць сутнасць любой сферы дзейнасці. І гэту сутнасць якраз і генерыруюць ідэолагі. Пры гэтым яны павінны быць добра адукаванымі, каб у поўнай ступені даносіць дзяржаўную палітыку. Менавіта ад іх чакаюць адказу на ўсе жыццёва важныя пытанні.

Што датычыць Гродзенскай вобласці, у ідэалагічнай вертыкалі задзейнічана 430 чалавек. Як паведаміў Ігар Булаўка, згодна з даручэннямі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, праведзена рэарганізацыя ў структурных падраздзяленнях ідэалогіі, культуры і па справах моладзі ў большасці раёнаў вобласці. Звяртаецца ўвага на якасны падбор ідэалагічных кадраў у арганізацыях, установах і на прадпрыемствах. У семінарах і вучобе летась прынялі ўдзел каля 600 чалавек.

Сёння важным і аб’ёмным кірункам ідэалагічнай дзейнасці можна лічыць ваенна-патрыятычную работу. Асаблівая ўвага ў мінулым годзе была накіравана на ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны. У вобласці налічваецца 1345 такіх аб’ектаў. Для падтрымання належнага парадку за імі замацаваныя арганізацыі, навучальныя ўстановы, прадпрыемствы, воінскія часткі. Летась праведзены работы па добраўпарадкаванні 500 воінскіх пахаванняў. Зараз у вобласці пражывае 74 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Вядзецца работа па папулярызацыі месцаў баявой славы, дзейнічае 276 маршрутаў, у якія ўключаны памятныя аб’екты.

Ідэолагі трымаюць у полі зроку звароты грамадзян. Па сутнасці, іх дынаміка вызначае работу вертыкалі ўлады. Так, за 2023 год у мясцовыя органы ўлады рэгіёна паступіла на 20,4% зваротаў менш, чым у папярэднім годзе. Хоць у некаторых раёнах колькасць іх вырасла. Як падкрэсліў Ігар Булаўка, тут важна больш грунтоўна правесці інфармацыйна-тлумачальную работу сярод насельніцтва, арганізаваць сустрэчы ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства, дыялогавыя пляцоўкі. А сёлета, у сувязі з грамадска-палітычнымі працэсамі, актуальнасць такіх сустрэч узрастае. Неабходна падбіраць экспертаў, якія проста і даступна будуць паясняць важныя для людзей пытанні і ўмеюць працаваць з масавай аўдыторыяй. Варта паказаць стабільную абстаноўку на прыкладах тых месцаў, дзе чалавек жыве, працуе, разбудзіць яго грамадзянскую пазіцыю, умацаваць жаданне зрабіць штосьці важнае для сваёй малой радзімы, а значыць і для ўсёй краіны.

Кола ўвагі ідэолагаў закранае і пытанні этнаканфесійных і міжнацыянальных адносін. Тут асноўны кірунак дзейнасці — у падтрыманні рэлігійнага і нацыянальнага міру і згоды ў грамадстве.

Па словах Ігара Булаўкі, у гэтым годзе будзе працягвацца работа па папярэджванні палітызацыі рэлігійных арганізацый, недапушчэння правядзення ў культавых будынках палітычных і дэструктыўных мерапрыемстваў. У снежні мінулага года прынятая новая рэдакцыя Закона Беларусі «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», які ўступіць у сілу з 6 ліпеня 2024 года. У сувязі з гэтым адбудзецца перарэгістрацыя абшчын, якія існуюць, а іх у вобласці каля 500. Малаколькасныя абшчыны будуць ліквідаваны. Разам з тым важнай тэмай у сферы нацыянальных адносін стане XІV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які адбудзецца 7–8 чэрвеня ў Гродне.

— У 2024 годзе гродзенскія ідэолагі сумесна з грамадскімі і палітычнымі арганізацыямі будуць працягваць вырашаць праблемы па кансалідацыі розных пластоў насельніцтва. Важна захаваць сувязь пакаленняў у пераемнасці дзяржаўнага курсу, — упэўнены Ігар Булаўка. — Але ў гэтай справе мы павінны адысці ад фармалізму ў рабоце, уносіць крэатыў і нестандартныя падыходы. Бо рэальны аўтарытэт заваёўваецца цікавымі праектамі і актыўнасцю грамадзян. Наколькі эфектыўна спрацуюць нашы структуры, пакажа маніторынг.

Падчас калегіі звернутая ўвага на такі важны ідэалагічны сектар, як рэгіянальныя СМІ. У вобласці было вырашана аптымізаваць іх работу. У выніку на Гродзеншчыне склаліся тры медыяхолдынгі: у Гродне, Лідзе і Навагрудку. Зараз іх агульны тыраж складае амаль 90 тысяч экзэмпляраў. Ва ўсіх рэдакцыях створаны чат-боты ў трэндавых сетках для сувязі з насельніцтвам. Сацыяльныя медыя сталі ўплывовымі пляцоўкамі прапаганды дзяржаўнага парадку дня.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.