Спектаклі «А зоры тут ціхія» і «Двор майго дзяцінства», прэм’ера «Як змарнаваць яшчэ адзін вечар?», «Нябесны ціхаход», «Брэменскія музыкі», квэст «Alter Ego», «Асенні Rock’n’roll», «Дапытлівы слонік», «Вячэрняя маліна: рускі рок», тэатралізаваная чытка «Дзікае паляванне караля Стаха», «Бяда ад далікатнага сэрца» і «Лілічка» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Дзе: Мінск, Тэатр ім. Я. Купалы (вул. Энгельса, 7)
Калі: 18 лютага
Колькі: ад 10 рублеў
Без мінулага — няма будучыні!
Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшынёй Васковым у спектаклі рэжысёра Д. Акімава «А зоры тут ціхія» па аднайменнай аповесці Барыса Васільева.
Старэйшаму пакаленню знаёмыя імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне.
Гэта – спектакль-разважаннне. Спектакль-рэквіем. Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!
Дзе: Мінск, Камерная сцэна Купалаўскага тэатра (вул. Энгельса, 7)
Калі: 23 лютага
Колькі: ад 20 рублеў
Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, «сакрэцікі» з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі ў двары... Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх від выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: «Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а пра якія забываемся?»
Спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча — увасабленне яго асабістых дзённікаў — запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай. Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!
Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)
Калі: 21 лютага
Колькі: ад 13 рублеў
Гісторыя, якую прадстаўляе тэатр — гэта спроба зразумець тую разбуральную сілу, што ўздзейнічае на чалавека, які не жадае размаўляць і мірыцца з самім сабой. Наколькі цесна пераплятаецца гісторыя памешчыка Ласукова і нашы дні? Сучасны чалавек намёртва прыкаваны да матэрыяльнага света і існуе ў залішнім інфармацыйным шуме. Людзі страцілі сувязь з прыродай, гісторыяй свайго народа, абрадамі, традыцыямі з усім, што рабіла іх стагоддзямі абароненымі і самабытнымі.
Аснова тэксту дазваляе нам выкарыстоўваць у спектаклі сучасныя тэатральныя прыёмы, сінтэзуючы эксцэнтрыку, гратэск, маскі... Этнаэстэтыка, выкарыстанне ў спектаклі фальклорнай музыкі, шумавыя прыродныя эфекты ствараюць незвычайную атмасферу. Зрушэнне аўтарскіх акцэнтаў і кульмінацыя ў фінале дасць гледачу магчымасць задаць самому сабе пытанне, якое нараджаецца ў самым пачатку спектакля.
Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)
Калі: 23 лютага
Колькі: ад 8 рублеў
Трое шчырых сяброў — франтавых лётчыкаў — далі адзін аднаму моцнае мужчынскае слова: не ўлюбляцца да канца вайны. Але што рабіць, калі любыя абяцанні здольныя развеяцца як аблокі, калі на гарызонце з’яўляюцца выдатныя дзяўчыны? І не проста дзяўчыны, а амаль што анёлы. Ды і крылы ў іх ёсць. Крылы іх верных самалётаў, «нябесных ціхаходаў» — лёгкіх начных бамбавікоў «У-2». Эх, і собіла ж маёра Булачкіна стаць камандзірам «жаночай» эскадрыллі!
Дзе: Гродна, Драмтэатр
Калі: 17 лютага
Колькі: 10 рублеў
Гэтая гісторыя пра сапраўднае сяброўства! Сяброўства, да якога прывяла любоў да музыкі. Музыка — гэта ўнікальны злучальны элемент, які аб’ядноўвае паміж сабой абсалютна розных людзей, а ў нашай гісторыі не толькі людзей…
Дзе: Гродна, Музей гісторыі рэлігіі
Калі: 18 лютага
Колькі: 13 – 15 рублеў
Учора ў паштовай скрыні вы знайшлі загадкавае запрашэнне ў музей. Усё ішло па плане, але потым... пачуўся скрыгат у сцяне. Дзверы зачыніліся, у зале згасла святло. З цемры пачуўся злавесны голас:
— Вы ў пастцы! У вас ёсць 100 хвілін, каб сабраць доказы і зразумець, хто вінаваты ў вашым зняволенні. Чым даўжэй вы знаходзіцеся ў музеі, тым мацней страх атручвае ваш розум...
Калі вы гатовыя выпрабаваць сябе і свае нервы, прыходзьце! Забойца будзе сярод вас і явіць свой Alter Ego!
Кошт:
Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа (вул. Замкавая, 2)
Калі: 18 лютага
Колькі: 16 рублёў
Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адно аднаго. Ці сапраўды гэта так?
...Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату...
І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае. Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Што іх чакае? Дарога разам ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?
Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння — нашыя дні.
П’есы рускамоўнага драматурга з Ізраіля Міхаіла Хейфеца ідуць сёння ў многіх тэатрах Расіі і Украіны, рэжысёры добра ведаюць аўтара і любяць яго творы за гумар і жывыя дыялогі.
Гэтая камедыйная гісторыя як непасрэдны пасыл гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці блізкую душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, — было б жаданне!
Дзе: Віцебск, Беларускі тэатр Лялька (вул. Пушкіна, 2)
Калі: 18 лютага
Колькі: 10 рублёў
А вы ведаеце, чаму ў слана такі вялікі нос? Выпраўляйцеся разам з англійскімі падарожнікамі ў Афрыку і на свае вочы паглядзіце, як гэта атрымалася? У дарогу!
Дарога будзе вясёлай, як кожны дзіцячы мюзікл. Казачныя героі спяваюць песні, а артысты лёгка і грацыёзна танчаць. Сцэны боек таксама вырашаны ў танцевальным рытме. Таму і не здаюцца страшнымі або жорсткімі. Нават кракадзіл не выглядае занадта злостным. Ён, хутчэй, камічны персанаж, неабходны для развіцця дзеяння: павінен жа хтосці падараваць Слоніку хобат, што абароніць яго ад крыўдзіцеляў.
Дзе: Брэст, Тэатральны бар БАТД (вул. Леніна, 21)
Калі: 17 лютага
Колькі: 40 рублёў
Тэма вечара — рускі рок. У праграме: любімыя песні легендарных выканаўцаў рускага року, архіўныя фота і відэаматэрыялы, інтэрв’ю з VIP-госцем, віктарыны і эксклюзіўныя падарункі.
Спяваюць артысты тэатра:
Дзе: Брэст, Малая зала БАТД (вул. Леніна, 21)
Калі: 23 лютага
Колькі: 12 рублёў
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, вандруючы па глухіх кутках Беларусі ў пошуках старажытных легендаў і паданняў, трапляе ў маёнтак «Балотныя Яліны». Тут, у старажытным замку, гаспадарыць Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду.
Беларэцкі становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў. А справа ў тым, што далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі звабіў караля Стаха на паляванн, дзе вераломна яго забіў. Паміраючы, кароль Стах накладае праклён на Рамана і прадракае роду забойцы помсту да дванаццатага калена.
З таго часу па гіблай дрыгве маўкліва ляцяць коні ў ноч. Гэта дзікае паляванне караля Стаха гойсае па балоце, наводзячы жах па ўсім наваколлі, і гатовае ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху.
А яшчэ, начамі па старасвецкім доме Яноўскіх блукаюць Малы Чалавек Балотных Ялін і Блакітная Жанчына — прадвеснікі смерці. Ці зможа Беларэцкі дапамагчы Надзеі пазбегнуць няшчасцяў, ці зможа засцерагчы яе ад кашмарных зданяў?
Чытка па творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра.
Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр
Калі: 17 лютага
Колькі: ад 8 рублёў
Першы сюжэт — пра сватанне сына багатага адкупшчыка, які прыязджае з Тамбова ў Пецярбург. Юнак ніяк не можа вызначыцца з выбарам нявесты, яго далікатнае сэрца адклікаецца на кожны заклік — яму падабаюцца абсалютна ўсе дзяўчыны. А ў нявест і іх матуль — свой разлік: мільённая спадчына!
Другі вадэвіль — таксама пра сватанне, тут памешчык шукае падыходнага жаніха для сваёй дачкі. Галоўны крытэр — ініцыялы будучага зяця, бо пасаг ужо пазначаны вензелем «А. Ф.» — не знікаць жа дабру! Нявеста, вядома ж, з планамі ашчаднага таткі не згодная і ўжо завяла раман з бедным мастаком…
Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр (малая сцэна)
Калі: 20 лютага
Колькі: ад 11 рублёў
Па творах Уладзіміра Маякоўскага і Лілі Брык.
«Муза рускага авангарду» Ліля Брык, не будучы прыгажуняй, прыцягвала натоўпу прыхільнікаў. Галоўным з іх быў вялікі паэт ХХ стагоддзя Уладзімір Маякоўскі. Ліля стала для яго сінонімам жыцця. Маякоўскі прысвяціў ёй амаль усе свае вершы і паэмы. І нават праз час мы адчуваем глыбокую любоў і вялікі боль, якімі напоўнены гэтыя радкі.
Тэатр прапануе гісторыю пачуццяў паэта і яго музы, расказаную праз вершы і мемуары.
Прэв’ю: pixabay.com
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.