Вы тут

«Звязду» наведаў расійскі пісьменнік Чаркашын


Мікалай Андрэевіч ЧАРКАШЫН — ураджэнец Ваўкавыска. У беларускіх гарадах Шчучын, Слонім, Баранавічы і Ваўкавыск правёў сваё маленства, дзяцінства, юнацтва. Бацька Мікалая — афіцэр-франтавік Андрэй Чаркашын, які служыў у розных вайсковых часцях у Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акрузе. 

Нагодай для сустрэчы з Мікалаем Андрэевічам у Выдавецкім доме «Звязда» стаў выхад у Мінску яго чарговай кнігі — рамана «Генералы сорак першага года». Твор з’яўляецца працягам рамана «Брестские врата», які таксама пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда». І першая, і другая кнігі захапілі ўвагу чытачоў. Па раману «Брестские врата» прайшла прэзентацыя ў мінскай кнігарні «Светач». Пра кнігу шырока пісалі ў беларускім перыядычным друку. 

«Мы хацелі б разам з Мікалаем Чаркашыным праехаць з прэзентацыяй цыкла яго ваенных раманаў па ўсёй краіне, — сказаў на сустрэчы дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. — Ужо ёсць дамоўленасці пра сустрэчы ў розных бібліятэках, музеях, іншых установах культуры. Раманы Мікалая Андрэевіча прысвечаны падзеям 1941 года на тэрыторыі Беларусі, першым дням Вялікай Айчыннай вайны».

Дарэчы, М. Чаркашын — і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Зараз да выхаду ў свет у «Звяздзе» рыхтуецца новы твор расійскага пісьменніка, які прадоўжыць тэму адлюстравання падзей першых дзён Вялікай Айчыннай, распачатую ў кнігах «Брестские врата», «Генералы сорак першага года». 

Кастусь ХАДЫКА

Фота Віктара Іванчыкава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».