Вы тут

Галоўчанка і Хабіраў наведалі фестываль «Башкартастан гасцінны»


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў наведалі гастранамічны фестываль «Башкартастан гасцінны». Мерапрыемства разгарнулася каля Мінскай гарадской ратушы, перадае БелТА.


Ганаровыя госці азнаёміліся з прапанаванай прадукцыяй, ацанілі забаўляльную праграму.

Фестываль з нацыянальным каларытам праходзіць у беларускай сталіцы 9-10 лютага. У праграме — нацыянальныя гульні, майстар-класы, прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Башкартастан, дэгустацыі нацыянальных страў (бішбармак на казане, башкірскі плоў, кумыс), майстар-класы па прыгатаванні страў.

Жыхароў і гасцей сталіцы сваёй творчасцю парадуюць артысты Рэспублікі Башкартастан Цімур Рамазанаў, Ільнур Хайрулін, Фарыда Газзалава, Лілія Ішэм’ярава і іншыя.

Свята праводзіцца ў рамках міжнароднага бізнес-форуму «Беларусь — Башкартастан».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.