7 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар музею новых экспанатаў, звязаных з народным паэтам Беларусі Янкам Купалам.
Фонды музея папоўніліся дзвюма работамі вядомага беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса «Янка Купала ў Ляўках» і «Сяўба», сувенірным партсігарам мінулага стагоддзя з выявай вялікага класіка.
Падчас мерапрыемства таксама выступілі старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Барыс Васільеў, член Беларускага саюза мастакоў Алег Ойстрах, калекцыянер Андрэй Філатаў.
— Зборам стаў займацца з пяцігадовага ўзросту. Захапленне пачалося з калекцыйных мадэляў аўтамабіляў. Затым — маркі, укладышы упаковак жавальных гумак... З часам маё захапленне перарасло ў цяжкі, карпатлівы, але такі цікавы і займальны працэс даследавання, пошуку, набыцця прадметаў мастацтва, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» калекцыянер Андрэй Філатаў. — Сёння я не ўпершыню перадаю прадметы са сваёй калекцыі. Раней мною былі перададзены ў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа графічная праца Міхаіла Маўчана, невядомая фатаграфія Я. Коласа, бронзавы настольны медаль, выпушчаны да юбілею народнага пісьменніка. Для мяне з’яўляецца гонарам, у год 80-годдзя з дня стварэння выдатнага музея Янкі Купалы, паднесці ў дар экспанаты, звязаныя з імем пісьменніка. У гэтым, я, як патрыёт сваёй краіны, праяўляю сваю грамадзянскую пазіцыю, вялікую павагу і шанаванне да вялікай спадчыны класікаў роднай літаратуры.
Дырэктар музея Ганна Галінская падзякавала Андрэю Філатаву за бескарыслівыя дзеянніі выказала ўпэўненасць у прадаўжэнні супрацоўніцтва з членамі Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
На прасторах яе вялікасці кнігі.