Вы тут

Беларуская дэлегацыя ў Ташкенце дасягнула дамоўленасцей на $150 млн


Беларуская дэлегацыя ў час работы ў Ташкенце дасягнула дамоўленасцей на $150 млн. Аб гэтым расказаў журналістам міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, каментуючы вынікі афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго ўзбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым, перадае БелТА.


«Калі падсумаваць работу нашай дэлегацыі за некалькі дзён, то ў цэлым мы выйшлі на пакет двухбаковых дакументаў (45 дакументаў), які ўключае міжведамасныя, міжрэгіянальныя пагадненні, шэраг кантрактаў, сумарны кошт якіх каля $150 млн», — адзначыў Сяргей Алейнік.

Паводле слоў міністра, вынікі работы беларускай дэлегацыі ў Ташкенце сталі сур’ёзным укладам у скарбонку адносін, якая была створана за 30 гадоў.

«За ўсю гісторыю ў нас было падпісана 70 дакументаў, а аб’ём сённяшніх дамоўленасцей пацвярджае стратэгічны характар адносін і нацэленасць рухацца далей. Прычым хутка», — падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Як паведамлялася, 7 лютага ў Ташкенце прайшоў II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. А на наступны дзень Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перагаворы з узбекскім лідарам Шаўкатам Мірзіёевым. Па іх выніках падпісаны пакет двухбаковых дакументаў, у тым ліку дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва на 2024-2025 гады. Яна прадугледжвае рэалізацыю экспартных і інвестыцыйных праектаў на $1 млрд.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.