Вы тут

15 лютага на «Беларусь 3» пакажуць ваенную драму Сяргея Бандарчука


На тэлеканале «Беларусь 3» у чацвер 15 лютага пакажуць ваенную драму Сяргея Бандарчука «Лёс чалавека», якая ўбачыла свет 65 гадоў таму.


Фільм, створаны па аднайменным апавяданні Міхаіла Шолахава, паказвае гледачу гісторыю рускага салдата, які прайшоў на вайне шмат страшных выпрабаванняў. Але герой насуперак усяму адстаяў сваё права быць чалавекам і захаваў здольнасць любіць. Гісторыю чалавечай стойкасці і мужнасці на экране ўвасобіў акцёрскі ансамбль у складзе Сяргея Бандарчука, Зінаіды Кірыенка, Паўліка Барыскіна, Паўла Волкава, Юрыя Аверына і іншых.

Рэжысёр кінастужкі загарэўся ідэяй з таго моманту, як прачытаў твор «Лёс чалавека» ў газеце «Праўда» і пасля распавядаў: «Зняць гэты фільм для мяне стала больш чым „творчым планам“. Больш чым марай. Гэта стала мэтай майго жыцця». Праўда, ад моманту гэтага ўсведамлення і да рэалізацыі прайсці давялося многае. Сяргей Бандарчук тады ўжо быў запатрабаваным акцёрам, аднак яшчэ не меў рэжысёрскага вопыту. І ў тым, што малады чалавек справіцца, сумняваўся як Шолахаў, так і на кінастудыі «Масфільм». Але артыст не толькі не адмовіўся ад сваёй задумы, але і выдатна ўжыўся ў вобраз франтавіка Сакалова.

Кінаработа пасля здабыла нямала ўзнагарод, але галоўнае, што і да сёння яна кожнаму з нас нагадвае пра самае галоўнае — як важна не страціць у сабе чалавека.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.