Вы тут

Урокі лідарства, шлях да мары і модныя колеры сезона


Алена Парчук: «Лідар — той, хто дапамагае развівацца іншым»

Начальнік адукацыйнага Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь, старшыня аб’яднанай арганізацыі МНС Беларускага саюза жанчын, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2022» Алена Парчук расказала ў інтэрв’ю «Алесі» пра шматзадачнасць у сваёй працы, уменне матываваць супрацоўнікаў да прафесійнага росту і пра асабістыя якасці жанчыны-лідара. Запіс на заняткі ў Цэнтры, які ўзначальвае Алена Ігараўна, — на некалькі месяцаў наперад. 

— Аналагаў нашаму Цэнтру няма ні ў СНД, ні ў краінах Еўропы, — заўважае Алена Парчук. — Мэта адукацыйнага Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь — навучыць насельніцтва правілам бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях. 

Алеся Кузняцова: «Не здрадзь сваёй мары» 

Летась у Выдавецкім доме «Звязда» выйшаў раман Алесі Кузняцовай «Калі трашчыць лёд», тысячны тыраж якога ўжо практычна распрададзены. Аўтар твора — прадзюсар арт-групы «Беларусы», генеральны дырэктар прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы» Алеся Кузняцова шчыра распавяла чытачам «Алесі» пра шлях у літаратуру, пра кар’еру і сям’ю, а таксама пра тое, чаму не варта здраджваць сваёй мары.

— Як музычны прадзюсар, я праехала з канцэртамі тысячы гарадоў, даведалася багата розных гісторый — трагічных, камічных, сур’ёзных. На мой погляд, гісторыі людзей — самае цікавае ў свеце. Кніга напоўнена рэальнымі чалавечымі перажываннямі — магчыма, таму яна мела такі поспех, — адзначае Алеся Кузняцова. 

Клятва пра каханне

У юбілейны для «Алесі» год успамінаем тых, хто рабіў часопіс да нас. Гісторыя адной з супрацоўніц — Марыі Шыфрыной, якая працавала адказным сакратаром у «Работніцы і сялянцы», — гісторыя чалавека свайго часу, які прайшоў праз вялізныя выпрабаванні і захаваў у сабе дабрыню, сумленнасць, духоўную чысціню і здольнасць да высокіх пачуццяў.

Трое ў доме, калі не лічыць ката

Як разам ісці па жыцці, працаваць у адным тэатры і не надакучыць адно аднаму? Як творчую рэалізацыю ўдала сумяшчаць з сямейнымі клопатамі, выхаваннем дачкі? Як узбагачаць будзённасць святамі і неспадзеўкамі?

Пра гэта вы даведаецеся, прачытаўшы пра акцёрскі дуэт Сяргея Лапаніцына і Яны Хадановіч-Лапаніцынай.

Не прапусціць «першыя званочкі» хваробы

Узрост палохае не столькі зморшчынамі, колькі немачамі. Адзін з самых страшных дыягназаў для пажылых — дэменцыя. Якія асноўныя фактары развіцця гэтай паталогіі? Ці можна зменшыць верагоднасць яе з’яўлення і затармазіць яе, калі яна ўжо ёсць? Ці існуе прафілактыка? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае загадчыца 2-га паліклінічнага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і псіхатэрапіі, урач-псіхіятр- нарколаг Алена Іванчанка.

Бурак — суперфуд

Што нядаўна высветлілі навукоўцы аб бураках? Чаму менавіта ім ставяць у заслугу медалі брытанскіх алімпійцаў? Як правільна гатаваць караняплоды і чаму самым карысным у бураках з’яўляецца іх сок? Пра гэта распавёў нейрахірург, навуковы супрацоўнік аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Гумен Гарбаніджад.

Ад бураты да таната

«Алеся» расказвае чытачам, кухню якіх краін і народаў можна пакаштаваць сёння ў Беларусі ва ўстановах грамадскага харчавання. Часопіс знаёміць з некаторымі стравамі, іх гісторыяй і цікавымі фактамі пра іх. У лютаўскім нумары прадстаўлены кулінарныя традыцыі сонечнай Італіі.

Фэшн-індустрыя сталее, каляровая гама ўскладняецца

На якую палітру варта звярнуць увагу, набываючы адзенне і аксесуары ў гэтым годзе? Што трэба ўлічваць, папаўняючы гардэроб новымі для сябе адценнямі? Дызайнер, магістр мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Марына Машэда падскажа нашым чытачам, як выглядаць у гэтым сезоне элегантна і сучасна.

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.