Вы тут

Іван Крупко правёў асабісты прыём грамадзян


На асабісты прыём да старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко звярнуліся жыхары населеных пунктаў Гомельскага раёна, Жлобіна і абласнога цэнтра.


Вяскоўцы Даўгалесся, дзе пражывае каля 540 чалавек, выказваюць занепакоенасць станам мясцовага лазнева-пральнага комплексу, які не працуе з 2016 года.

— Будынак аварыйны, небяспечны, а моладзь там збіраецца, — хвалююцца жыхары Даўгалесся.

— Комплекс вялікі. Неабходна падумаць, як вярнуць яго ў гаспадарчы абарот, — даручыў адказным службам Іван Крупко. — Да гэтага неабходна паклапаціцца аб бяспецы на яго тэрыторыі.

Яшчэ адно пытанне, якое адрасавалі губернатару жыхары Даўгалесся, датычылася работы мясцовага сельскага клуба. Будынак таксама прызнаны аварыйным. Клубныя структуры прапанавана размясціць у будынку ФАПа. Жыхары з гэтым не згодныя. Яны спадзяюцца, што іх ФАП, дзе на абслугоўванні больш за 700 чалавек, перапрафілююць пад амбулаторыю.

Як патлумачыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіл Змушко, каб пашырыць у населеным пункце ФАП да амбулаторыі, неабходна павялічыць зону абслугоўвання да 1300 чалавек.

— Пытанне вывучым усебакова. Правядзём абследаванне клуба, прымем рашэнне, — запэўніў вяскоўцаў Іван Крупко.

Жыхары Даўгалесся акрамя таго звярнулі ўвагу кіраўніка рэгіёна на стан дарог у іх населеным пункце. Асаблівыя нараканні вяскоўцаў выклікае дарога на трох вуліцах. Як удакладніў начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Дзмітрый Згурскі, у планах унесці гэтыя дарогі ў праграму рамонту з уладкаваннем больш дасканалага пакрыцця на 2025–2030 гады. Губернатар даручыў правесці магчымы дарожны рамонт на вёсцы ўжо ў гэтым годзе.

Заяўнік з Гомельскага раёна звярнуўся з просьбай перагледзець графік транспартных зносін паміж Гомелем і вёскай Старая Беліца.

— Каб сёння раніцай прыйсці на прыём, учора прыехаў у Гомель, — паскардзіўся мужчына.

Да абеду з іх вёскі на Гомель вельмі складана дабрацца. У мужчыны цукровы дыябет, і яму часта патрэбна прыязджаць у абласны цэнтр на медабслугоўванне з самай раніцы.

Па тлумачэнні спецыялістаў, перыядычнасць рэйсаў адпавядае патрабаванням сацыяльных стандартаў, але жыхар Старай Беліцы настойвае, што на практыцы ўсё далёка не так. Губернатар даручыў разабрацца, як насамрэч наладжаны транспартныя зносіны з населеным пунктам.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Тэлеграм-канала «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.