Вы тут

Дзень МААП у вайсковай часці


Дзень МААП байцы Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку БРСМ правялі з карысцю. Каля 300 байцоў і камандзіраў МААП з усіх рэгіёнаў краіны сабраліся 6 лютага на рэспубліканскі навучальна-метадычны збор у Мінску па месцы дыслакацыі Трэцяй асобнай Чырванасцяжнай брыгады спецназа.


Што ж там было? Элементы «курса маладога байца», агнявая і ваенна-медыцынская падрыхтоўкі, асновы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, агульнафізічная, страявая падрыхтоўка, навучанне асновам права.

На думку сакратара ЦК БРСМ Паўла Алекса байцы МААП павінны быць гатовы абараняць сваю Радзіму.

— Нам важна навучыць іх не толькі навыкам вядзення рукапашнага бою, але і дысцыпліне, вытрымцы, парадку. Многія з іх потым становяцца курсантамі Ваеннай акадэміі, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, а таксама ўдзельнікамі народнага апалчэння.

Таксама ён дадаў, што ў лютым яны збіраюцца далучыць байцоў да працы падчас электаральнай кампаніі: у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі яны будуць ажыццяўляць ахову грамадскага парадку ў дні галасавання.

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».