Вы тут

Міжнароднае супрацоўніцтва, прафсаюзы, прыём грамадзян


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава ў Ніжнім Ноўгарадзе прыняла ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя. На пасяджэнні камісіі бакі абмеркавалі пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, разгледзелі прапановы па распрацоўцы новых мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы «Культурныя сталіцы Саюзнай дзяржавы» і «Саюзны злёт грамадзян старэйшага пакалення «Мы — за актыўнае даўгалецце», таксама падвялі вынікі выканання бюджэту за 2023 год і правядзення мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы па аздараўленні дзяцей, санаторна-курортным лячэнні ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і баявых дзеянняў. У рамках візіту члены камісіі правялі рабочую сустрэчу з членамі ўрада Ніжагародскай вобласці і рэгіянальнага Заканадаўчага сходу.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч прыняў удзел у рабоце двухдзённага Рэспубліканскага семінара-нарады са старшынямі раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў. Сярод асноўных пытанняў, якія былі закрануты на семінары, — удзел старшынь прафсаюзных аб’яднанняў у абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза ў судзе, арганізацыі работы па ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, а таксама вопыт грамадскіх інспектараў па ахове працы раённых і гарадскіх аб’яднанняў прафсаюза. Не абышлі ўвагай на семінары і распачатую справаздачна-выбарную прафсаюзную кампанію. 

Была абмеркавана электаральная бяспека і абарона выбарчага працэсу ад знешняга ўмяшання. Сенатар падзяліўся сваім досведам работы ў падборы прафсаюзных кадраў і актыву з удзельнікамі семінара. «Падбор, падрыхтоўка і расстаноўка кадраў — адна з найважнейшых кіраўніцкіх функцый, ад якой залежыць паспяховасць работы ўсёй арганізацыі, — адзначыў Віктар Лісковіч. — І сёння, у перыяд правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі, для нас важна падабраць кадры, здольныя адстойваць пазіцыю прафсаюзаў па абароне правоў і інтарэсаў членаў нашай арганізацыі, здольных уцягнуць у грамадскае жыццё людзей, спрацаваць на згуртаванне калектыву». Скончыўся семінар круглым сталом, на якім удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні дзейнасці раённых і гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян для жыхароў Камянецкага раёна на базе Камянецкага райвыканкама. Пытанні, з якімі звярталіся да сенатара, датычыліся аховы здароўя, а таксама прывядзення ў парадак асабістых дакументаў для перагляду памеру пенсіі, уладкавання састарэлага сваяка ў бальніцу на сацыяльны ложак на час збору дакументаў для накіравання яго ў інтэрнат. Усе пытанні, што паступілі, вырашаны на карысць заяўнікаў у дзень паступлення, у асобных выпадках грамадзянам дадзены ўсе неабходныя тлумачэнні па ўзніклых праблемах.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».