Вы тут

За апошнія дзесяць гадоў на Віцебшчыне зарэгістравана найменшая колькасць злачынстваў


На прэс-канферэнцыі па выніках 2023 года начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў ацаніў работу віцебскіх праваахоўнікаў. Так, аператыўные становішча летась характарызуецца зніжэннем агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў, аднак у той жа час павялічылася колькасць кіберзлачынстваў. 


«На жаль, але колькасць злачынстваў, якія здзяйсняюцца з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, павялічваецца і прымае новыя формы. Летась зарэгістравана 1600 такіх злачынстваў, сума шкоды склала больш за два з паловай мільёны рублёў. Дзякуючы аператыўнай рабоце праваахоўнікаў многае ўдалося вярнуць грамадзянам, знізілася колькасць пажылых людзей, пацярпелых ад кіберзлачынстваў. Праводзіцца вялікая прафілактычныя работа па павышэнні лічбавай граматнасці насельніцтва», — адзначыў Андрэй Юр’евіч.

У мінулым годзе праваахоўнікі больш, чым на 50 працэнтаў павялічылі колькасць выняткаў з незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў (больш за 90 кг). Была перакрыта работа пяці інтэрнэт-крам, пяці каналаў паставак, выяўлены каля дзевяці памяшканняў для вырошчвання высокаякаснай каноплі. 

Летась праваахоўнікамі былі раскрытыя ўсё забойствы (34), факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (61), згвалтавання (3), разбоі (11), крадзяжы аўтамабіляў (7). У 2023 годзе зменшылася колькасць злачынстваў, якія здзяйсняліся асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, іх колькасць летась з’яўляецца адным з найменшых за дзесяцігадовы перыяд. Меры прафілактычнага характару дазволілі знізіць колькасць зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама загінуўшых на іх грамадзян. З 2013 года на Віцебшчыне зарэгістраваны самыя нізкія паказчыкі аварыйнасці. 

У галіне эканамічных злачынстваў праваахоўнікі паўночнага рэгіёна таксама спрацавалі на высокім узроўні: выяўлена каля 400 такіх фактаў па лініі БЭЗ, больш за 100 з іх — - карупцыйнага накірунку. Вялікая ўвага была нададзена аграпрамысловаму комплексу: выяўлены факты сістэмных крадзяжоў збожжавых культур ураджаю мінулага года з боку службовых асобаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Дубровенскага і Полацкага раёнаў, канфіскавана каля 600 тон збожжа. 

У мінулым годзе матэрыяльна-тэхнічная база УУС папоўнілася 73 аўтамабілямі, па дзяржаўнай праграме будаўніцтва арэнднага жылля ў паўночным рэгіёне для супрацоўнікаў міліцыі будуецца 181 кватэра, скончана будаўніцтва 27. 

У 2024 годзе віцебская міліцыя плануе далей укараняць рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі, зараз на тэрыторыі вобласці ўсталявана і функцыянуюць больш за 4,5 тысячы відэакамер. З іх дапамогай летась раскрыта 55 злачынстваў, устаноўлена 28 асобаў, якія знаходзяцца ў вышуку за здзяйсненне злачынстваў, і тры асобы, якія зніклі без вестак. Плануецца набыццё квадракоптараў з мэтай рознага віду відэафіксацыі, у тым ліку — у галіне дарожнай бяспекі. 

Адна з асноўных задач на бягучы 2024 год — падтрымка высокай гатоўнасці да забеспячэння правапарадку, грамадскай і дарожнай бяспекі пры правядзенні грамадска-палітычных, культурна-масавых і міжнародных мерапрыемстваў. Зараз увага віцебскай міліцыі накіравана ў тым ліку на арганізацыю грамадскай бяспекі і правядзенне на высокім узроўні электаральнай кампаніі. Усе выбарчыя ўчасткі вобласці абсталяваны камерамі відэаназірання, на кожным будуць несці кругласутачную службу праваахоўнікі. Заступаць на варту грамадскага спакою прыдзвінскія праваахоўнікі рыхтуюцца і падчас «Славянскага базару», ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, святкавання 1050-годдзя Віцебска. 

«Прынятыя меры ў мінулым годзе дазволілі віцебскай міліцыі не дапусціць ускладнення аператыўнага становішча, забяспечыць ахову правапарадку і высокі ўзровень грамадскай бяспекі. Кастрычніцкі РАУС горада Віцебска і Расонскі аддзел прызнаны лепшымі ў краіне. Гэта паказчык высокага даверу з боку насельніцтва і заслужанага аўтарытэту праваахоўных органаў», — заключыў Андрэй Любімаў. 

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.