Вы тут

Воінам-інтэрнацыяналістам прысвячаецца...


5 лютага ў сярэдняй школе № 223 г. Мінска імя Іона Солтыса адбылося мерапрыемства да 35-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана.


Воінаў-інтэрнацыяналістаў і гасцей на першым паверсе сустракала выстава, якая расказвае пра мужнасць, стойкасць і подзвігі савецкіх воінаў, у тым ліку і ўраджэнцаў Беларусі. Дырэктар установы адукацыі Генадзь Бяляўскі правёў экскурсію па экспазіцыі.

Выступае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане "Памяць" ГА "БСВВА" палкоўнік Уладзімір Шокаў

Дырэктар сярэдняй школы №223 г.Мінска імя Іона Солтыса Генадзь Бяляўскі праводзіць экскурсію

Затым прысутныя былі запрошаны ў музей воінаў-інтэрнацыяналістаў 70-й гв. АМСБр і актавую залу, у якой навучэнцы і педагогі школы прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

— Вайна ў Аўганістане – гэта ўжо гісторыя. Яе прычыны і вынікі працягваюць хваляваць людзей. Пра яе напісана шмат артыкулаў і кніг. У кожнага салдата і афіцэра была свая вайна, таварыская ўзаемадапамога і сапраўднае мужчынскае сяброўства, памяць аб якіх яны дагэтуль памятаюць і захоўваюць. Афганістан — наша баявая маладосць, наш боль і наш гонар, — адзначыў у сваім выступленні старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў. — Час бязлітасны: строй ветэранаў «афганскай» вайны радзее, сыходзяць з жыцця маці і ўдовы воінаў-інтэрнацыяналістаў. Нам, якія засталіся ў страі, неабходна захаваць усе дакументальна пацверджаныя факты, асабістыя ўспаміны ўсіх, хто мае дачыненне да тых падзей. Гэта патрэбна і нам, і нашым нашчадкам.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.