Вы тут

Надвор'е: Вецер, мокры снег, галалёд і туман


Наогул, ветранае надвор’е ў нас усталявалася з першых дзён лютага, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Вось і на гэтым тыдні на асаблівае паляпшэнне надвор’я разлічваць не даводзіцца. Франтальныя раздзелы будуць прыносіць усё новыя і новыя порцыі ападкаў рознай інтэнсіўнасці і працягласці ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу.


Фота: pixabay.com

У аўторак днём у многіх раёнах краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Удзень на паўднёвым захадзе ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны — 5–9 градусаў з плюсам.

Самыя складаныя ўмовы надвор’я чакаюцца ў сераду, 7 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, ноччу і раніцай месцамі моцны снег. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі, а ўдзень у многіх раёнах на поўдні прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 7 градусаў на паўночным усходзе да плюс 6 градусаў на паўднёвым захадзе, удзень — ад мінус 4 градусаў на поўначы да плюс 8 градусаў на поўдні. І днём і ноччу на дарогах будзе вельмі складана.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у другой палове тыдня пацяпленне зменшыць свае абароты. Халоднае паветра паўночных шырот панізіць паказанні тэрмометраў, і ў начныя гадзіны мінімальныя значэнні будуць у асноўным у межах адмоўных. Надвор’е крыху супакоіцца.

У чацвер ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне чакаецца невялікі кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 3–10 градусаў, пры праясненнях — да мінус 13 градусаў, а па поўдні краіны будзе ад мінус 2 да плюс 1 градуса. Удзень тэмпература будзе вагацца ад мінус 6 градусаў на паўночным усходзе да 2 градусаў з плюсам на поўдні і паўднёвым захадзе рэгіёна.

Неаднароднае надвор’е чакаецца і ў пятніцу, калі ноччу будзе сапраўды холадна. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, днём — мокрага снегу з дажджом. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём месцамі галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 1 градуса па паўднёвым захадзе да мінус 15 градусаў па поўначы. Увага! У гэту ноч у паўночна-ўсходніх раёнах пры праясненнях чакаецца да мінус 18 градусаў. Днём слупкі тэрмометра пакажуць ад мінус 7 градусаў па паўночным усходзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя ў Беларусі захаваецца няўстойлівае з тэмпературнымі ваганнямі надвор’е. Пры гэтым у нашу краіну пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы, а гэта значыць, што тэмпературны фон зноў павысіцца.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу сіноптыкі абяцаюць ад плюс 3 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 10 градусаў па поўначы, а днём — ад мінус 2 градусаў па поўначы да плюс 10 градусаў па поўдні краіны.

І яшчэ. Улічваючы занадта кантрасныя перапады тэмператур, чакаецца ўзнікненне «слізготы» ў нечаканых месцах. Пры выпадзенні дажджу будуць утварацца галалёдныя з’явы, якія візуальна вызначыць будзе дастаткова цяжка. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі па краіне будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вадзіцелям і пешаходам трэба быць вельмі пільнымі і асцярожнымі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.