Вы тут

У Магілёўскай вобласці самыя храбрыя барцы


Героі тыдня. Каманда Магілёўскай вобласці ўпершыню стала пераможцай юнацкага барцоўскага турніру «Ліга храбрых». За тытул спартмены спрачаліся з прадстаўнікамі каманды Масквы. Ва ўпартай барацьбе з вынікам 17:13 наймацнейшымі аказаліся беларускія барцы. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі спартсмены Мінскай вобласці, якія перамаглі сапернікаў з Гомельскай вобласці з вынікам — 17:13.

На мінулым тыдні з барацьбой была звязана яшчэ адна добрая навіна. Аб’яднаны свет барацьбы (UWW) абвясціў спіс лепшых барцоў свету па выніках выступленняў на турнірах у студзені 2024 года. Сярод барцоў грэка-рымскага стылю найлепшым названы прадстаўнік Беларусі Абубакар Хаслаханаў. У студзені ён перамог на буйным міжнародным турніры Zagreb Open у вагавой катэгорыі да 97 кг. У бягучым сусветным рэйтынгу ў гэтай вазе Хаслаханаў размяшчаецца на трэцяй пазіцыі.


Перамога тыдня. Хакеісты «Дынама-Мінск» з перамогі пачалі чарговую дамашнюю серыю. У матчы з «Адміралам» з Уладзівастока яны паказалі выдатную гульню. Вынік сустрэчы — 4:0 на карысць «зуброў». Пасля 59 матчаў рэгулярнага чэмпіянату ў актыве мінчан 59 ачкоў. Наступны паядынак у дамашняй серыі наша каманда правядзе 6 лютага супраць чарапавецкай «Поўначсталі».

Аб’ява тыдня. Міжнародны саюз веласіпедыстаў (UCІ) за восем месяцаў прысвоіў нейтральны статус 71 спартсмену, з якіх 26 беларусаў. У мінулым маі Міжнародны саюз веласіпедыстаў дапусціў да турніраў пад сваёй эгідай спартсменаў з Беларусі і Расіі пачынаючы з 1 чэрвеня 2023 года. За восем месяцаў UCІ надаў нейтральны статус 26 беларусам. Сярод іх і лідары беларускай зборнай: Алена Амялюсік, Аліна Абраменка, Ірына Чуянкова, Анастасія Кіпцікава, Анастасія Колесава, Ганна Церах, Аляксандр Рабушэнка, Кірыл Кавалёў, Міхаіл Бесага і іншыя.

Поспех тыдня. У Катары працягваецца чэмпіянат свету па водных відах спорту, удзел у якім у нейтральным статусе прымаюць і беларускія спартсмены. У спаборніцтвах па сінхронным плаванні ў тэхнічнай праграме ў дысцыпліне «сола» беларуская спартсменка Васіліна Хандошка заняла чацвёртае месца, набраўшы ў суме 261,7466 бала, і на гэты раз аказалася чацвёртай. Да бронзавай пазіцыі, якую заняла кітаянка Хюянь Сю, Васіліне не хапіла менш за адзін бал. Таксама беларуска вышла ў фінал адвольнай праграмы. У гэтай дысцыпліне медалі будуць разыграны 6 лютага.

Лічба тыдня. Чатыры медалі заваявалі беларускія спартсмены на міжнародных спаборніцтвах Russіan Open — Арол 2024. У камандных спаборніцтвах па стральбе з класічнага лука перамагла мужчынская зборная Беларусі ў складзе Антона Цярэты, Яўгена Смольскага і Рамана Нікіценкі. У гэтай жа дысцыпліне жаночая зборная, за якую выступалі Аляксандра Стралец, Анастасія Нікіфарэнка і Ганна Марусава, стала другой. У індывідуальным турніры сярод мужчын Антон Цярэта падняўся на другую прыступку п’едэстала, а Яўген Смольскі заняў трэцяе месца.

Турнір тыдня. У спартыўным комплексе «Алімпіец» у Магілёве завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, другі па значнасці нацыянальны старт зімовага лёгкаатлетычнага сезона. Усяго было разыграна 28 камплектаў узнагарод. Пераможцамі на дыстанцыі 60 метраў сталі Максім Грабарэнка і Яніна Луцэнка; на 60 метрах з бар’ерамі — Віталь Парахонька і Эльвіра Грабарэнка. Першымі да фінішу 200 метраў прыбеглі Даніла Глузд і Яніна Луцэнка, на дыстанцыі 400 метраў першынствавалі Міхаіл Міхноўскі і Ганна Міхайлава. Пераможцы забегу на 800 метраў Дзмітрый Савін і Лізавета Шыманец, забегу на 1500 метраў — Вячаслаў Скудны і Таццяна Шабанава. На дыстанцыі 3000 метраў роўных не было Уладзіславу Церашонку і Ірыне Канаваленка. На такой жы дыстанцыі, але з перашкодамі перамаглі Дзмітрый Іваненка і Таццяна Шабанава. Дарэчы, Дзмітрый Іваненка ўстанавіў новы рэкорд Беларусі ў залах — 8:21,05 сек. Лідарамі эстафеты 4×400 у мужчын былі спартсмены з Гомельскай вобласці, у жанчын — з Брэсцкай. У сектары для скачкоў з шастом перамаглі Дзмітрый Марфушкін і Ірына Жук, у скачках у вышыню — Мікіта Данілаў і Карына Дзямідзік. Лепшыя ў скачках у даўжыню — Уладзіслаў Булахаў і Віялета Скварцова. У трайным скачку перамаглі Максім Несцярэнка і Валерыя Іванова. Далей за ўсіх штурхнулі ядро Алег Тамашэвіч і Алена Трус.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.