Вы тут

Сусветны жаночы хакейны матч вяртаецца ў Беларусь


Маладая і прыгожая спартыўныя традыцыя вяртаецца ў Гродна. Сёлета Беларусь зноў далучаеца да праекта Міжнароднай федэрацыі хакея Global Girls’ Game 2024. Ва ўсім свеце да гэтага праекта далучылася ўжо 41 краіна з Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі.17 лютага ў Гродне пройдзе Сусветны жаночы хакейны матч. У мінулым годзе матч сабраў 63 дзяўчыны з 18 гарадоў Беларусі. 


Фота: belros.tv

Для Беларусі правядзенне Сусветнага жаночага хакейнага матча — вельмі важны крок у рэалізацыі доўгатэрміновай стратэгіі развіцця жаночага хакея ў краіне, якая была прынята яшчэ ў 2021 годзе. Крыху аб правілах. Матч праходзіць у фармаце супрацьстаяння «сініх» і «белых» і доўжыцца на працягу некалькіх дзён, пакуль не будзе згуляны ў кожнай краіне-ўдзельніцы. Фактычна, на працягу двух сутак гульні ідуць кожную гадзіну. Усе закінутыя ў матчах шайбы сумуюцца, у выніку перамога дастаецца камандзе, агульны лік галоў якой будзе больш. 

«Global Girls’ Game — вялікая падзея для беларускага хакея ў цэлым, — адзначыла намеснік старшыні ФХБ Святлана Марчанка. — Вядома, у частцы развіцця жаночага хакея ўжо зроблена шмат, але ўсё роўна пакуль гэта малады від спорту для нашай краіны. І такія падзеі, якія атрымліваюць шырокае асвятленне ў медыя, дапамагаюць нам прыцягнуць яшчэ больш новых дзяўчат у хакей і паказаць ім, наколькі гэта крутая гульня, з аднаго боку. А з другога, даць тым хакеісткам, хто прыме ўдзел у гэтым праекце ўпершыню, неверагодны вопыт, які, упэўнена, застанецца з імі надоўга і ўмацуе іх любоў да жаночага хакея».

Сусветны жаночы хакейны матч збірае на адным лёдзе дзяўчынак з розных гарадоў, дзяўчынак розных інтарэсаў, галоўны з якіх — хакей. З моманту правядзення першай Global Girls’ Game у Беларусі колькасць дзяўчынак, якія займаюцца хакеем у нашай краіне, вырасла практычна ў 3 разы — з 62 да 212.Пляцоўкай правядзення па традыцыі выбрана лядовая арэна ў ТРК TRINITI, буйнейшым рэгіянальным гандлёва-забаўляльным комплексе Беларусі. «Мы заўсёды падтрымліваем спартыўныя ініцыятывы, бо самі маем уласную секцыю фігурнага катання і па досведзе ведаем, наколькі важна для юных спартсменаў мець магчымасць спаборнічаць, — дзеліцца дырэктар гандлёва-забаўляльнага комплексу TRINITI Яўгена Аблажэвіч. — Мы ўжо сталі пастаяннай пляцоўкай для правядзення матчаў і спаборніцтваў па хакеі і фігурным катанні на каньках і спадзяемся на тое, што гэтая добрая спартыўная традыцыя будзе развівацца і прыцягваць усё больш і больш удзельнікаў і гледачоў!

Кожны год Сусветны жаночы матч праходзіць з пэўнай тэматыкай. Сёлета арганізатары прапануюць адправіцца ў Сусвет Хакея, бо кожная хакеістка, падобна зорачцы, сваёй гульнёй і энергіяй дзень за днём стварае ўнікальнае сузор’е беларускага жаночага хакея на небасхіле сусветнага спорту. «Час зіхацець!» — пад такім дэвізам пройдзе Сусветны жаночы хакейны матч. 

Прыняць удзел у матчы запрашаюцца хакеісткі 2012-2016 г. н., якія калі-небудзь навучаліся ці вучацца хакею і хочуць стаць часткай унікальнага праекта ў беларускім хакеі. Усе падрабязнасці на сайце Федэрацыі хакея Беларусі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.