Вы тут

Пархомчык аб прыярытэтах супрацоўніцтва з Камчацкім краем


Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык пазначыў прыярытэты супрацоўніцтва падчас сустрэчы з губернатарам Камчацкага краю Расіі Уладзімірам Соладавым, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Пётр Пархомчык назваў некалькі прыярытэтных тэм, якія цікавыя для ўзаемадзеяння двум бакам. Сярод іх ён адзначыў гандаль. «Тут не павінна быць ніякіх бар’ераў. Двухбаковыя пастаўкі павінны ажыццяўляцца без абмежаванняў і пасрэднікаў, каб эфектыўнасць здзелак была максімальна карыснай для вытворцаў», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Таксама ён акцэнтаваў увагу на такой важнай сферы супрацоўніцтва, як прамысловасць. «Беларусь не проста захавала сваю прамысловасць, але і шмат інвеставала ў яе развіццё. У гэтым вы пераканаецеся, наведваючы МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ, „Амкадор“. Убачыце, колькі новай, інавацыйнай прадукцыі вырабляюць дадзеныя прадпрыемствы. Іх прадукцыя запатрабаваная не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

Паводле яго слоў, Беларусь можа прапанаваць Камчацкаму краю ўвесь спектр пасажырскай тэхнікі. «Пачынаючы з тэхнікі, якая працуе на дызельным паліве, а таксама тую, якая працуе з дапамогай газу. Акрамя таго, мы можам прапанаваць электробусы, тралейбусы, трамваі. Гэта ўсё вырабляецца не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў некаторых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі па нашай тэхналагічнай дакументацыі, пад нашым кантролем у супрацоўніцтве з расійскімі калегамі. Такія прадпрыемствы працуюць у Ніжнім Ноўгарадзе, Уфе», — распавёў Пётр Пархомчык.

«Таксама мы гатовы прадаставіць найшырэйшы спектр камунальнай тэхнікі. У прыватнасці, разнастайныя машыны для ўборкі вуліц, вывазу смецця, уборкі і вывазу снегу. Наша тэхніка добра сябе зарэкамендавала, працуе ў розных кліматычных умовах і задавальняе запыты спажыўцоў, — дадаў ён. — Што датычыцца сельгасмашынабудавання, тут у нас таксама ёсць увесь спектр неабходнай тэхнікі і тэхналогій».

Акрамя таго, бакі могуць наладжваць супрацоўніцтва ў сферы АПК. «Мы даўно забяспечылі сваю харчовую бяспеку і сёння паспяхова экспартуем сельгаспрадукцыю. Нашы прадукты вельмі высокай якасці. Мы гэтым вельмі ганарымся», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«У цэлым у нас ёсць, што прапанаваць вам, а вам ёсць, што прапанаваць нам. Мы заўсёды выступаем за двухбаковы рух. Жадаю, каб дні знаходжання вашай дэлегацыі ў Беларусі былі прадуктыўнымі і эфектыўнымі», — рэзюмаваў намеснік прэм’ер-міністра.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».