Вы тут

Новыя прызначэнні — у Камітэце дзяржкантролю і Камітэце дзяржбяспекі


Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ім стаў Андрэй Самбук, які дагэтуль узначальваў следчае ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Прынята рашэнне аб прызначэнні Канстанціна Бычака начальнікам следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі. 


«Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць, з аднаго боку, пытанні функцыянавання ў агульных рысах і дзейнасці дзвюх нашых найважнейшых сілавых структур, — паведаміў Прэзідэнт. — Размова ідзе аб Камітэце дзяржбяспекі і фінансавай разведцы, як мы яе калісьці называлі. Перададзена была (яна. — „Зв“.) у Камітэт дзяржкантролю. Праблем хапае. Аб гэтым мы яшчэ пагаворым».

Другое пытанне, якое абумовіла сустрэчу ў такім складзе ў кабінеце кіраўніка дзяржавы, — кадравае: у сувязі з вакансіяй кіраўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў. 

«Там нам трэба надаць пэўны напрамак, магчыма, звязаны больш з сістэмнай работай, як гэта ў Камітэце дзяржбяспекі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я схільны да таго, каб вас туды, Андрэй Васільевіч, накіраваць на гэтую пасаду кіраўніком. А Канстанцін Фёдаравіч (намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак. — „Зв“.), паколькі ён зусім яшчэ малады чалавек, папрацуе ў Камітэце дзяржбяспекі. Новае пакаленне. Я заўсёды аб гэтым гавару. Вам давядзецца яшчэ працаваць і працаваць, і на больш высокіх пасадах. Таму аб гэтым таксама не забывайце».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА


У тэму

Адказваючы на пытанні супрацоўнікаў СМІ, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Андрэй Самбук адзначыў, што падчас прызначэння кіраўнік дзяржавы даручыў прыняць комплекс мер, накіраваных на далейшае развіццё органаў фінансавых расследаванняў, паставіў задачы перад Дэпартаментам фінансавых расследаванняў. 

«Органы фінансавых расследаванняў з’яўляюцца звяном сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, — канстатаваў ён. — Перад імі стаяць такія асноўныя задачы, як забеспячэнне эканамічнай бяспекі, абарона інтарэсаў нашай дзяржавы і грамадства ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і арганізацый у эканамічнай сферы».

Андрэй Самбук дадаў, што Прэзідэнт звярнуў увагу на выяўленне і спыненне злачынстваў, правапарушэнняў у гэтай сферы, барацьбу з карупцыяй. Выкананне пастаўленых задач стаіць на кантролі кіраўніка дзяржавы. «Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў з’яўляюцца прафесіяналамі сваёй справы, патрыётамі нашай краіны, — падкрэсліў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў. — Таму магу заверыць, што ўсе пастаўленыя кіраўніком дзяржавы даручэнні і задачы будуць выкананы ў поўным аб’ёме».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».