Вы тут

Надвор'е: Снег з дажджом, месцамі моцны


Студзень завяршыўся цёплым надвор’ем, снег пачаў раставаць, і гурбы паступова памяншаюцца. З даволі цёплых пазіцый пачынаецца і апошні месяц зімы. А ў найбліжэйшыя пяць сутак нас чакае мокры снег з дажджом, парывісты вецер і галалёдзіца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу надвор’е ў краіне будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Таму днём месцамі па поўначы пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. У асобных раёнах будзе ўзмацняцца вецер парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

На выхадныя надвор’е сапсуецца зусім. У суботу часам пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а ўдзень — ад плюс 1 да плюс 7 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах — да 9 цяпла.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. У дзённыя гадзіны месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Уначы будзе ад 2 марозу да плюс 5 градусаў, а ўдзень — ад нуля на паўночным усходзе да 8 цяпла на паўднёвым захадзе краіны.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных спецыялістаў, надвор’е захавае свой няўстойлівы характар і з пачатку наступнага тыдня. Пад уплывам франтальных раздзелаў час ад часу будуць ісці ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Пры гэтым у паўночна-ўсходнія раёны краіны пачне паступаць больш халоднае паветра, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах па-ранейшаму будзе захоўвацца ўплыў цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання.

Мокры снег з дажджом чакаецца і ў панядзелак. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, на паўднёвым захадзе днём да плюс 6 градусаў.

З ападкамі мы будзем і ў аўторак. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца снег і мокры снег з дажджом. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 3 — плюс 3 градусы, а ўначы пры праясненнях — да 6 марозу. Днём па паўднёвым захадзе будзе да 7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.