Вы тут

Дванаццаты нумар «Нёмана» нагадвае чытачам пра тое, што павінна быць у кожнага


«Утопает город в белом океане,

Нежатся деревья в пене снежных волн,

Вихри мчат по небу сказочные сани,

Снег кружится в вальсе под аккордеон».


Гэтымі радкамі з цыкла вершаў Людмілы Воранавай «Немного осталось до Нового года» хацелася б пачаць агляд дванаццатага, снежаньскага, нумара часопіса «Нёман». Але каляндар няўмольна зрывае лісткі, і вось ужо 2024 год. Але падарункі часопіса не мяняюцца колькі гадоў, і матэрыялы яго дораць, нагадваюць чытачам пра тое важнае, што павінна быць у кожнага незалежна ад даты на календары, — гэта духоўнасць, Радзіма і каханне.

Для сябе я знайшла ў гэтым нумары шчаслівы напамін пра дзіўную сустрэчу, якая калісьці перавярнула ўсё маё жыццё, як, відавочна, і жыццё многіх тады студэнтаў, магістрантаў, маладых спецыялістаў ВНУ Беларусі — сустрэчу з мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым). Падставай для майго ўспаміну стаў матэрыял Марата Азярца «...Маленький осколок большого белорусского зеркала», у якім прыводзяцца дароўныя надпісы Уладзіміра Караткевіча, якія ён напісаў на сваіх кнігах «Зямля пад белымі крыламі» і «Колосья под серпом твоим» мітрапаліту Філарэту пры асабістай сустрэчы. Гэтыя кнігі захоўваюцца ў Мемарыяльнай бібліятэцы мітрапаліта Філарэта ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы. За сустрэчай двух служыцеляў Слова праглядаецца псіхалагізм творцы і пастыра. Караткевіч сваімі «апраўдальнымі» тлумачэннямі твораў і зваротам да Уладыкі па-свецку «Кирилл Варфоломеевич» дэманстраваў імкненне быць пачутым паважаным ім чалавекам, зразуметым менавіта ім і ў той жа час падкрэсліваў дыстанцыраванне ад усяго царкоўнага, дагматычнага.

Што да мітрапаліта Філарэта, то яго ўвага і чуласць разам з найглыбейшай свецкай адукацыяй ставяць яго ў адзін шэраг са слаўнымі свяціцелямі Праваслаўнай Царквы. Інтэлігентнасць — тая рыса, якая была дадзена мітрапаліту па нараджэнні як выхадцу з арыстакратычнай сям’і, дзе адукаванасць заўсёды сілкавалася духоўнасцю. Вядома, што Уладыка выступаў з лекцыямі ва ўніверсітэтах, перад тысячнымі аўдыторыямі. Яго даклады і артыкулы, яго пропаведзі заўсёды былі глыбокія і зразумелыя як простаму чалавеку, так і дасведчанаму ў навуках.

Уражваюць маштабы перакладаў Гу Юя. Ім перастворана руская паэзія і проза: А. Пушкін, К. Бальмант, В. Брусаў, А. Фет, І. Крылоў, В. Караленка, М. Горкі і інш. Перакладчык быў асабіста знаёмы з Максімам Танкам. Так, у перыяд вучобы ў Ленінградскім інстытуце ў 1989 годзе Гу Юй пабываў у Мінску, каб асабіста пагутарыць з Максімам Танкам, вершы якога ён любіў і перакладаў раней. Чытач даведаецца, пра што размаўлялі тады 77-гадовы паэт і 49-гадовы перакладчык.

У сваіх інтэрв’ю і дакладах мітрапаліт Філарэт неаднаразова цытаваў Ф. М. Дастаеўскага, М. В. Гогаля, згадваў А. С. Пушкіна, мастакоў І. Крамскога, А. Іванова.

Па благаславенні Уладыкі Філарэта ў нулявыя гады ў беларускіх духоўных школах, што ў Жыровіцах, быў арганізаваны шэраг семінараў-сустрэч студэнтаў свецкіх ВНУ і семінарыстаў духоўных школ, прысвечаных рускім пісьменнікам і філосафам.

Кульмінацыяй нашага знаходжання на адным з семінараў стаў позні лістападаўскі вечар, калі пасля пасяджэння нас, юных удзельнікаў-студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь, прывялі ва ўтульную залу. Накрыты стол, цукеркі, печыва, гарбата. Мігаценне свечак. Да нас выйшаў гасцінны гаспадар — высокі сівавалосы мужчына. І я ўспомніла гэты погляд скрозь натоўп. Гэтым разам вочы смяяліся. І мы адразу адчулі сябе гасцямі ў самага добрага чалавека ў свеце. Гэта быў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт! Мы не паверылі сваім вачам! І, вядома, ад хвалявання я не запомніла, пра што ён гаварыў, шкада, памятаю толькі, што жартаваў, чаму не частуемся: «А Васька слушает, да ест». Ад гэтага чалавека зыходзілі такія хвалі ўпэўненага спакою, міру і дабра, што мы не заўважылі, як праляцеў час. І калі нам прапанавалі нешта сказаць ад сябе, мы проста ўсміхаліся як зачараваныя... А потым дзякавалі.

Мы прыязджалі ў Жыровіцы зноў і зноў, развіваліся, пісалі артыкулы, даклады, працягвалі даследаванні, і, мне здаецца, з той сустрэчы ў многіх з нас пачалося ўсвядомленае жыццё — у літаратуры, у педагогіцы, у медыцыне — жыццё пад покрывам веры. Быццам Уладыка Філарэт, як Ілія Елісею, перадаў нам часцінку свайго розуму, сваёй любові да людзей і Бога, сваёй інтэлігентнасці.

Было б вельмі цікава падрыхтаваць агляд падобных аўтографаў, якія знайшоў паважаны Марат Азярэц, як і рэцэпцыю сусветнай літаратуры і культуры ў пасланнях, пропаведзях і творах мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Такая праца дазволіць засведчыць высокі культурны ўзровень Уладыкі.

Дарагія людзі, якія скончылі зямны шлях, але па затоках ціхай памяці вяртаюцца ізноў на Белым Параходзе — тэма смерці і памяці, духоўнасці і веры раскрываецца ў мемуарным эсэ Тамары Красновай-Гусачэнкі «Добрый день, Белый пароход». Праз вобраз, створаны Чынгізам Айтматавым, старшыня Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра дзеліцца з чытачамі гісторыяй сваёй сям’і як часткі беларускага народа, які прайшоў вайну, цяжкія выпрабаванні. Усё гэта падаецца ў кантэксце ўдзячнасці аўтара вялікаму стваральніку «Плахі» і «Белага парахода». Без слёз немагчыма чытаць радкі маці пра загінулага сына — салдата Савецкай арміі. «Ах, как он был красив, мой первенец: высокий, статный, голубоглазый, а рост — два метра. Весь в деда — военная форма была ему к лицу. Веселый и жизнерадостный, он умел делать все! А когда приезжал домой на побывку, то светилось вокруг него солнце... А сегодня дом пуст. Он стоит, занесенный метелью, и только боярышник кроваво-красный горит под его окном».

Спавядальны тон эсэ дасягае кульмінацыі ў клятве аўтара: не чакай мяне, Белы параход, я яшчэ патрэбна тут сваім чытачам: «Есть у меня долг, и я еще могу — жить. Еще надо сделать многое, чтобы встать на пути у лжи и подлости, зла и несправедливости. Потому что сердце мое переполняет Поэзия, благодаря ей во мне еще много живет и горит надежды, любви и веры».

Вобраз Чынгіза Айтматава з’яўляецца таксама ў рубрыцы «Документы. Записки. Воспоминание», дзе Мікола Трус прыводзіць лісты кіргізскага пісьменніка да беларускага калегі наконт яго аповесцей «Сотнікаў» і «Абеліск». Гэтыя лісты змяшчаюць важныя заўвагі і назіранні наконт не толькі быкаўскіх твораў, але і прызначэння літаратуры ў цэлым. Усе яны зводзяцца да аксіялагічнай праблематыкі сапраўднага твора: «Проблема предательства одно из вечных пятен на совести людской. Об этом искусство всегда должно думать. <...> Ведь предательство так многолико и так давно оно водится за людьми...»; «Я рад, что Муза твоя осталась верна правде».

Праўду пра Вялікую Айчынную вайну, пра тыя выпрабаванні, праз якія давялося прайсці беларусам, раскрываюць цыкл апавяданняў Віктара Казько «Пасынкі» і мемуарны твор «Ваеннае дзяцінства Генкі-Ёжыка» Генадзя Юшкевіча.

Дыялектыка душы па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі лірычных цыклаў. Гэта вершы згаданай на пачатку агляду Людмілы Воранавай, а таксама «Восьмистишия последних поцелуев» вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай. Экзістэнцыяльныя праблемы веры, аголенай душы, шчырасці раскрывае ў амплуа паэта Валерый Грышкавец у цыкле вершаў «Обернешься — километры, километры». Станіслаў Валодзька звяртаецца да традыцыйнай тэмы паэта і паэзіі:

Я — поэзии культа служитель,

Я собора души настоятель.

Двери настежь открыты —

                                   входите,

Даже если ты мой неприятель.

Сапраўдная культура не ведае перашкод і непрыяцельскіх тэрыторый. І «Нёман» нястомна нагадвае пра гэта. Вельмі важнае інтэрв’ю размешчана ў разгледжаным нумары: інтэрв’ю, якое мне як выкладчыку літаратуры рускага замежжа кітайскім студэнтам вельмі каштоўнае, і я б рэкамендавала яго да чытання. Гэта размова Алеся Карлюкевіча і Веранікі Карлюкевіч з вядомым кітайскім перакладчыкам Гу Юем.

Гу Юй — русіст, перакладчык, прафесар Нанькайскага ўніверсітэта (Цяньцзінь, Кітай), з якім старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі пазнаёміўся падчас падрыхтоўкі аднаго з выданняў для паэтычнай серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». Серыя выходзіць у Мінску пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на беларускай і кітайскай мовах.

Уражваюць маштабы перакладаў Гу Юя. Ім перастворана руская паэзія і проза: А. Пушкін, К. Бальмант, В. Брусаў, А. Фет, І. Крылоў, В. Караленка, М. Горкі і інш. Перакладчык быў асабіста знаёмы з Максімам Танкам. Так, у перыяд вучобы ў Ленінградскім інстытуце ў 1989 годзе Гу Юй пабываў у Мінску, каб асабіста пагутарыць з Максімам Танкам, вершы якога ён любіў і перакладаў раней. Чытач даведаецца, пра што размаўлялі тады 77-гадовы паэт і 49-гадовы перакладчык.

Дарагія людзі, якія скончылі зямны шлях, але па затоках ціхай памяці вяртаюцца ізноў на Белым Параходзе — тэма смерці і памяці, духоўнасці і веры раскрываецца ў мемуарным эсэ Тамары Красновай-Гусачэнкі «Добрый день, Белый пароход». Праз вобраз, створаны Чынгізам Айтматавым, старшыня Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра дзеліцца з чытачамі гісторыяй сваёй сям’і як часткі беларускага народа, які прайшоў вайну, цяжкія выпрабаванні.

«Мне очень нравятся стихи Максима Танка. Семья, дружба, любовь и ностальгия по родным местам — это темы, на которых поэт фокусируется в своих произведениях. Его стихи идут из жизни, поэт обращается к темам природы, среды обитания человека. На мой взгляд, Максим Танк — это выдающийся национальный поэт Беларуси, и для меня большая честь и удача познакомить китайских читателей с переводами его стихов», — адзначае Гу Юй.

Інтэрв’ю, безумоўна, дадае ў арсенал даследчыкаў сучаснага кітайска-рускага дыялогу новую інфармацыю і значныя імёны. Імя Уладзіміра Агеносава, якое з вялікай павагай было згадана Гу Юем у гутарцы з А. Карлюкевічам і В. Карлюкевіч, адгукнулася ў маёй памяці нядаўнім мерапрыемствам, на якім мне пашанцавала пабываць, — Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай памяці Уладзіміра Агеносава, што праходзіла ў лістападзе 2023 года ў Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Уладзімір Агеносаў — вучоны-літаратуразнаўца, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, унёс вялікі ўклад у развіццё руска-кітайскага культурнага дыялогу. Яго падручнікі па рускай літаратуры, літаратуры рускага замежжа ў Кітаі былі перакладзены на кітайскую мову і шырока вядомы ў Паднябеснай. Міжнародная канферэнцыя, праведзеная як даніна памяці вучонаму (ён памёр ад каронавіруса 3 верасня 2023 года), сабрала разам яго вучняў, калег, у тым ліку перакладчыкаў з Кітая. Сярод іх імёны, якія згадвае ў інтэрв’ю Гу Юй: Лю Вэньфэй, Ван Цзунху, Лін Цзянхоу, Лі Інань.

Дык ці можа што-небудзь быць даражэйшым за сяброўства і любоў да слова, якое аб’ядноўвае людзей розных дзяржаў і сустракае іх на старонках часопіса «Нёман»? За што яму — шчыры дзякуй!

Таццяна СІДАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».