Вы тут

Начальнік Гродзенскага УУС распавёў аб падрыхтоўцы да выбарчай кампаніі


У гродзенскіх праваахоўнікаў хапае сіл і сродкаў, каб падчас выбарчай кампаніі рэагаваць на ўсе пагрозы максімальна эфектыўна і аператыўна. Пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках 2023 года заявіў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Рэспубліка Беларусь у чаканні выбараў, якія адбудуцца 25 лютага 2024 года. Органы ўнутраных спраў, як і насельніцтва, рыхтуюцца да выбараў. Наша падрыхтоўка праводзіцца ў двух кірунках — знешнім і ўнутраным. Знешні кірунак — работа з працоўнымі калектывамі, грамадзянамі па пытаннях выбарчай кампаніі. Другі напрамак — работа з самімі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў па прафілактыцы і рэагаванні на ўсе выклікі і пагрозы, якія могуць узнікаць падчас службовай дзейнасці», — сказаў Дзмітрый Рэзянкоў.

Па словах начальніка УУС, праваахоўнікі падрыхтавалі навучальныя фільмы, якія выкарыстоўваюцца на занятках з асабістым складам. «Гэта трэба, каб вырашаць тыя задачы, якія могуць узнікаць у той ці іншай сітуацыі на выбарчых участках як у дачыненні да старшыні і членаў выбарчай камісіі, так і ў дачыненні да сілавікоў, якія будуць несці службу. Усе магчымыя сітуацыі мы прапрацоўваем, каб аператыўна і эфектыўна зрэагаваць», — адзначыў ён.

Дзмітрый Рэзянкоў дадаў, што напярэдадні выбараў будзе створаны сітуацыйны штаб ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. «У тэрытарыяльных органах унутраных спраў будуць стварацца свае штабы. Адтуль будзе рэгулявацца праца ўсіх нарадаў, якія нясуць службу ў сістэме адзінай дыслакацыі і рэагавання на ўсе выклікі і магчымыя пагрозы», — падкрэсліў ён.

У распараджэнні сітуацыйнага штаба, па словах Дзмітрыя Рэзянкова, усё відэаназіранне, усталяванае фактычна ва ўсіх месцах, дзе будуць размяшчацца выбарчыя ўчасткі, каб праваахоўнікі мелі інфармацыю для рэагавання на якія-небудзь супрацьпраўныя дзеянні. «На сённяшні дзень у органах унутраных спраў хапае сіл і сродкаў, каб рэагаваць на ўсе пагрозы максімальна эфектыўна і аператыўна», — рэзюмаваў начальнік УУС.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.