Вы тут

У якіх гаспадарках у 2023 годзе была дасягнута найбольшая ўраджайнасць сельгаскультур


Лічбы былі агучаны падчас пасяджэння калегіі Мінсельгасхарча па выніках работы аграпрамысловага комплексу за 2023 год і пастаноўцы задач на 2024 год.


Кіраўнік ведамства Сяргей Барташ паведаміў, што максімальны ўраджай збожжа ў свіраннай вазе атрыманы ў СВК «Свіслач» Гродзенскага раёна — 110 ц/га.

«Па рапсе найбольшая ўраджайнасць у свірнавай вазе атрымана ў СВК „Гродзенскі“ — 71,5 ц/га. Рэкордная ўраджайнасць цукровых буракоў — у СВК „Свіслач“ (1066 ц/га), звыш 900 ц/га атрымалі таксама чатыры арганізацыі Гродзенскай вобласці», — падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».