Вы тут

«Нам трэба захаваць сваю краіну»


Старшыня Савета Рэспублікі ўдзяляе вялікую ўвагу рабоце з моладдзю. Аб гэтым сведчаць шматлікія сустрэчы і размовы з падрастаючым пакаленнем. Невыпадкова ў 2020 годзе пры Нацыянальным сходзе быў створаны Маладзёжны савет (парламент), які з’яўляецца галоўным правадніком парламентарыяў у рабоце з моладдзю. У цяперашні час Маладзёжны савет прадстаўляюць 138 хлопцаў і дзяўчат з кожнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага цэнтра нашай краіны. У маладзёжныя саветы (парламенты) пры мясцовых Саветах дэпутатаў уваходзіць 3460 маладых людзей. Найбольш актыўныя з іх былі запрошаны на сустрэчу са спікерам у Савет Рэспублікі.


Наталля Качанава сарыентавала прысутных на эфектыўную работу з моладдзю на месцах, расказала аб прыярытэтных кірунках дзяржаўнай палітыкі, асаблівасцях заканатворчай дзейнасці. Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была ўдзелена ключавым падзеям, да якіх рыхтуецца наша краіна: Адзінага дня галасавання і фарміравання Усебеларускага народнага сходу, правядзення ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Мы не павінны дапусціць кровапраліцця і вайны»

Спікер верхняй палаты парламента нагадала, што створаны Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і пахваліла моладзь за ўклад у захаванне памяці аб тых падзеях.

«Наша сумесная з моладдзю задача — прасоўваць міралюбівую палітыку нашай краіны, — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава. — Мы не павінны дапусціць кровапраліцця і вайны на нашай зямлі. Хопіць, наш народ напакутаваўся. Мы ніколі нікому не пагражалі і не будзем пагражаць, але, калі будзе патрэбна, будзем абараняць нашу краіну. Іншага нам не дадзена».

Спікер заўважыла, што сёння нікога не можа не турбаваць тое, што адбываецца на Блізкім Усходзе. «Гэты гарачы пункт можа перарасці ў такі канфлікт, што прывядзе да трэцяй сусветнай вайны, — дадала яна. — Вось чаго нельга дапусціць. Нам трэба захаваць сваю краіну, развіваць у адпаведнасці са сваімі законамі і традыцыямі, рабіць усё, каб не дапусціць ніякіх канфліктаў і канфрантацый. Ніхто нічога з намі не зробіць, калі мы будзем адзіныя ўнутры краіны».

«Трэба па-чалавечы ставіцца да людзей»

Па словах Старшыні Савета Рэспублікі, ужо пачалася падрыхтоўка беларуска-расійскага патрыятычнага, культурна-адукацыйнага праекта «Цягнік Памяці». У мінулым годзе ў «Цягніку Памяці» ехалі маладыя людзі з Беларусі і Расіі, Кыргызстана і Арменіі. Сёлета ўпершыню запрошаны школьнікі з Узбекістана і Казахстана. Плануецца, што геаграфія ўдзельнікаў будзе пашырацца. Старт праекту, як заўсёды, будзе дадзены ў горадзе Брэсце 21 чэрвеня, каб 22 чэрвеня хлопцы і дзяўчаты змаглі прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Распрацоўваецца маршрут, па якім паедзе «Цягнік Памяці».

Паралельна ажыццяўляецца падрыхтоўка да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Віцебску, Полацку і Наваполацку. Наталля Качанава расказала, што адна з секцый будзе прысвечана маладзёжнай палітыцы. Увогуле, па яе словах, форум пройдзе пад эгідай інавацыйнага развіцця, будзе шмат цікавых пляцовак, якія пакажуць гісторыю і прыгажосць беларускіх гарадоў.

Усю гэтую інфармацыю, як заўважыла спікер, члены маладзёжных парламентаў павінны трансліраваць сярод сваіх равеснікаў. «Мы абавязаны дайсці да кожнага маладога чалавека, — сарыентавала спікер. — У гэтым наша сіла. Як і сіла любой краіны — у адзінстве народа. Гісторыя нас вучыць. Нам трэба захаваць сваю краіну — прыгожую, утульную, камфортную, дзяржаву для народа».

Наталля Качанава лічыць унікальным вопыт членаў маладзёжных саветаў, які яны атрымліваюць, назіраючы за работай старэйшых калег. «Набірацца гэтага вопыту вельмі важна, але, якую б пасаду ў далейшым вы ні займалі, перш за ўсё трэба па-чалавечы ставіцца да людзей, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Гэта асноўнае! Ніколі з вас не атрымаецца добрага кіраўніка (любога рангу), калі вы не любіце людзей і дрэнна адносіцеся да іх, ставіце сябе вышэй іншых. Гэта бяда, гэта тое, чаго нельга дапускаць. Справядлівыя адносіны да людзей павінны быць асноватворным у вашай рабоце. Гэта самае галоўнае. Калі чалавек па-добраму адносіцца да людзей, ён будзе ўсё рабіць, каб ім дапамагчы».

«Выбары — святы абавязак»

Члены маладзёжных парламентаў атрымалі магчымасць задаць пытанні спікеру верхняй палаты парламента. У прыватнасці, маладыя людзі пацікавіліся, якія пажаданні Наталля Іванаўна адрасуе тым, хто ўпершыню будзе галасаваць у адзіны дзень галасавання.

Як падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі, для яе выбары заўсёды з’яўляліся святам: і ў дзяцінстве, і ў маладосці, нічога не змянілася і цяпер. «І нават думкі аб тым, каб не пайсці на выбары, не было, — заўважыла спікер. — Гэта за гранню разумення. Выбары — свята, выбарчыя ўчасткі з песнямі, танцамі, буфетамі. Усе ішлі на выбары, таму што разумелі, што гэта твой святы абавязак».

Адказваючы на пытанне аб негатыўных наступствах штучнага інтэлекту і дэструктыўным уплыве інтэрнэту на моладзь, Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што кібербяспека з’яўляецца адной з асноўных функцый нашай дзяржавы. Па яе словах, кожная краіна задумваецца аб тым, як абараніцца ад нападаў, якія ўздзейнічаюць на розумы людзей. Спікер лічыць, што перш за ўсё варта паставіць заслон негатыўнай інфармацыі і тым сайтам і прадуктам, якія накіраваны на разбурэнне нашай краіны. Пры гэтым Наталля Качанава падкрэсліла, што нічога ў жыцці не заменіць чалавечыя зносіны, але ж калі без інтэрнэту складана ўявіць сённяшні дзень, то трэба разумець рэаліі жыцця і ўсведамляць, дзе — хлусня, а дзе — праўда.

Маладыя людзі пацікавіліся аб магчымасці ўнесці ў школьныя падручнікі інфармацыю аб маладзёжным парламентарызме, прапанавалі павялічыць працоўны дзень для непаўналетняй моладзі, якая працуе ў студатрадах. Акрамя таго, членаў маладзёжных парламентаў хвалюе пытанне замацаванасці маладых спецыялістаў у рэгіёнах, будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых і інш.


У тэму

Намеснік старшыні камісіі па пытаннях навукі і адукацыі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Павел Лапацінскі:

— Сустрэча з Наталляй Іванаўнай — вялікая падзея для членаў маладзёжных парламентаў. Гэта дзве з паловай гадзіны канструктыўнага, шчырага дыялогу. Вельмі важныя пасылы, якія спікер абазначыла членам маладзёжных парламентаў, несумненна, будуць прыменены ў рабоце. Усе даручэнні, якія мы атрымалі, упэўнены, будуць паспяхова выкананы. Пытанні, якія ўздымалі члены маладзёжных парламентаў на сустрэчы, — гэта і захаванне гістарычнай памяці, што сёння немалаважна, і геапалітычная абстаноўка вакол нашай краіны напярэдадні электаральнай кампаніі, і ў цэлым электаральная кампанія, да якой мы так актыўна рыхтуемся, гэта і ўдзел моладзі ў гэтым працэсе. Члены маладзёжных парламентаў, несумненна, павінны пайсці ў працоўныя калектывы і трансліраваць той парадак дня, які нам удалося сёння пачуць, той, які гучыць з вуснаў кіраўніка дзяржавы.


У тэму

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Мікіта Рачылоўскі:

— Моладзь актыўна ўключылася ў электаральную кампанію. 44 прадстаўнікі Маладзёжнага парламента балатуюцца ў мясцовыя саветы дэпутатаў, чатыры чалавекі — у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Гэта вельмі добры вынік, улічваючы, што сярэдні ўзрост членаў Маладзёжнага парламента — 26 гадоў. Гэта працоўная моладзь. 2020 год нас навучыў, моладзь стала больш падкаваная, эрудыцыя і кругагляд сталі куды больш шырокімі. Маладыя людзі развіваюцца, атрымліваюць неабходныя навыкі, кампетэнцыі і ўменні для таго, каб быць паўнавартаснымі грамадзянамі, грамадскімі лідарамі і прадстаўляць дзяржаўную маладзёжную палітыку ў розных галінах.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.