Вы тут

Надвор’е: Мокры снег і дождж


Люты будзе такі ж пераменлівы як і два папярэднія месяцы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У аўторак надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны да 8 цяпла. 

У сераду захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да мінус 7 градусаў, удзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

Чацверг прынясе мокры снег з дажджом. Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, максімальная днём — ад мінус 1 градуса да плюс 5.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.