Вы тут

Гастрафэст, лялька сваімі рукамі і фатаграфіка


«Майстар і Маргарыта», «Не Вожык», спектакль «Сільвія», спектакль «Апошняя справа інспектара Раффінга», «Фатаграфіка. Праз 50 гадоў», «Лялька сваімі рукамі», «Мой вялікі маленькі Дзядуля», «Фестываль Gastrofest.Кава», музычны вечар у тэатральным бары, маляўнічае вакальна-харэаграфічнае шоў, «Як стаць супергероем?» і «Муха-Цакатуха» — штотыднёвая афіша «Звязды». 


«Майстар і Маргарыта»

Дзе: Мінск, кінатэатр Цэнтральны (пр-т Незалежнасці, 13) і інш.

Калі: 5 лютага

Колькі: ад 9 рублеў

Масква, 1930-я гады. Вядомы пісьменнік на ўзлёце сваёй кар’еры раптам аказваецца ў цэнтры літаратурнага скандалу. Спектакль па яго п’есе здымаюць з рэпертуару, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы, у лічаныя дні ён ператвараецца ў ізгоя. Неўзабаве пасля гэтага, ён знаёміцца з Маргарытай, якая становіцца яго каханай і музай. Натхнёны яе любоўю і падтрымкай, пісьменнік бярэцца за новы раман, у якім персанажы — гэта людзі з яго атачэння, а галоўны герой — загадкавы Воланд, правобразам якога становіцца нядаўні знаёмы замежнік. Пісьменнік сыходзіць з галавой у свет свайго рамана і паступова перастае заўважаць, як выдумка і рэальнасць сплятаюцца ў адно цэлае.

«Не Вожык»

Дзе: Мінск, ТЮГ (вул. Энгельса, 26)

Калі: 3 лютага

Па п’есе Ганны Багачовай

  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук (Масква)
  • Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
  • Кампазітар: Сяргей Сухамлін

Пухнатыя лясныя звяры адмаўляюцца гуляць з вожыкам, таму што ён не падобны да астатніх і вельмі калючы. Вавёрка і Заяц пераконваюць яго стаць такім як усе — мяккім і пухнатым — таму Вожык вырашаецца на адчайны ўчынак...

Ці прымуць у лесе новага цуда — звера? Ці пазнае яго родная мама? Ці атрымаецца ў Не вожыка павярнуць усё назад?

Наш добры спектакль пераканае любога маленькага і нават дарослага гледача, што няма нічога лепш, чым быць самім сабой, слухаць сваё сэрца і шанаваць блізкіх. А вясёлыя песні гарантуюць добры настрой!

Спектакль «Сільвія»

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 4 лютага

Колькі: ад 13 рублёў

Рамантычная камедыя «Сільвія» па п’есе Альберта Герні.

Звычайная шлюбная пара. Дзеці раз’ехаліся. У Кэйт — любімая праца і Шэкспір. У Грэга — крызіс сярэдняга ўзросту з пытаннямі пра жыццё. Усё ідзе як заўсёды... але раптам у жыцці Грега з’яўляецца яна — Сільвія. Прыгожая, жывая, загадкавая, яна сваім раптоўным з’яўленнем літаральна выцясняе з жыцця Грэга руціну... і жонку. Барацьба паміж старым і новым, жонкай і новай цягай перарастае ў вайну не на жыццё, а на смерць. І Грэгу прыйдзецца выбіраць...

Здавалася б, гаворка аб звычайным любоўным трыкутніку, калі б не адно але: Сільвія — сабака, якую Грэг падабраў на вуліцы і якая так змяніла яго жыццё. У рэшце Грэг робіць свой выбар...

Пранізлівая гісторыя з непрадказальным фіналам знойдзе водгук у сэрцы любога гледача і, мы верым, зробіць свет крышачку дабрэй.

Спектакль «Апошняя справа інспектара Раффінга»

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 9 лютага

Колькі: ад 13 рублёў

Пераклад з англійскай мовы: Віктар Вэбер.

У адасоблены асабняк, у якім пражываюць пяць жанчын, прыбывае інспектар Раффінг. Што там адбылося — забойства або няшчасны выпадак? Старонніх у асабняку не было, злачынства магла здзейсніць толькі адна жанчына — класічны закрыты дэтэктыў. Але Агата Крысці адпачывае. З такой буянай жаночай фантазіяй Пуаро ніколі б не справіўся. А інспектар Раффінг — нічога, спраўляецца. І напружанасць расследавання выдатна ўжываецца з лёгкасцю і весялосцю тэксту.

... Хто ж забойца? Паверце, нават самы спрактыкаваны аматар дэтэктываў да фіналу спектакля не зможа адказаць на гэтае пытанне.

«Фатаграфіка. Праз 50 гадоў»

Дзе: Гродна, Выставачная зала

Калі: 3 лютага

Колькі: ад 2 рублеў 

Гродзенскаму гледачу прадстаўляецца магчымасць убачыць унікальную мастацкую фотавыставу «Фатаграфіка-73», менавіта яна была другой па ліку, праведзенай у Мінску ў XX стагоддзі, і выклікала вялікую цікавасць у гледачоў. 26 фотаклубаў розных краін, 94 аўтары і 145 работ — менавіта так выглядала экспазіцыя выставы «Фатаграфіка-73».

Праз паўстагоддзя «Фатаграфіка-73» таксама актуальная сваім падыходам да выбару сюжэту, тэхнічнай апрацоўкай плёнкавых каляровых, а таксама чорна-белых здымкаў, у якія часам дадавалася каляровае таніраванне. І, вядома ж, мастацкім рашэннем тэмы.

C вялікім задавальненнем запрашаем вас убачыць усё гэта на свае вочы.

«Лялька сваімі рукамі»

Дзе: Гродна, Тэатр лялек

Калі: 4 лютага

Колькі: 10 рублеў 

Вы зможаце зрабіць ляльку сваімі рукамі! Вам раскажуць аб сістэме кіравання лялькамі, пакажуць экспазіцыю музея і вы даведаецеся гісторыю самага старога тэатральнага будынка Беларусі. 

  • Працягласць — 1 гадзіна 20 хвілін.

«Мой вялікі маленькі Дзядуля»

Дзе: Віцебск, Беларускі тэатр “Лялька”

Калі: 3 лютага

Колькі: 10 рублёў 

Кожны з нас стварае ўласны свет: малы ці вялікі, чорна-белы ці каляровы, добры ці жорсткі. Дзяўчынка Лада жыве там, дзе можна лётаць у нябёсах і сябраваць з Сонейкам. Але ёй, як усім дзеткам, трэба ісці ў школу, вучыцца звычайнаму даросламу жыццю, шукаць сабе сяброў.

А Дзядуля больш за ўсё хоча, каб любімая ўнучка расла і разумнела, не губляючы чароўнага свету сваіх фантазій.

  • Сакрэтная казка на 2 дзеі

«Фестываль Gastrofest.Кава»

Дзе: Віцебск

Калі: да 18 лютага

Колькі: 11 рублёў 

У Віцебску з 1 па 18 лютага пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Кавярні горада прадставяць сваім гасцям дэгустацыйныя сэты з кавы і дэсерту. Кошт фестывальнай прапановы ў Віцебску — 11 рублёў.

Фестываль Gastrofest.Кава быў створаны для развіцця кававай індустрыі ў Беларусі. Штогод кавярні-ўдзельнікі ствараюць арыгінальныя спалучэнні кавы і дэсертаў і распавядаюць пра асаблівасці сваіх кававых напояў, каб госці фестывалю змаглі яшчэ больш пагрузіцца ў кававую тэматыку.

Генеральным партнёрам выступае Альфа Банк Беларусь. Па традыцыі гасцей Гастрафэста чакае прыемны сюрпрыз ад банка — падвышаная колькасць бонусаў, якія налічацца кожнаму, хто аплаціць сэт картай Альфы.

«Актрысы ў кулісах» : на ўтульны музычны вечар у тэатральным бары запрашае БАТД

Дзе: Брэст, Тэатральны бар БАТД (вул. Леніна, 21)

Калі: 3 лютага

Колькі: 40 рублёў 

Тэатральны арт-вечар — гэта ўтульная сустрэча акторак Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы з любімай публікай. Акрамя гульні ў спектаклях, артыстам хочацца дзяліцца чымсьці патаемным, тым, што калісьці закранула іх сэрцы, або тым, што не ўдалося ўвасобіць на сцэне.

Вас чакае гумарыстычнае прадстаўленне, вясёлыя нумары на надзённыя тэмы (пераважна Тэатральныя). Паэзія, проза, музыка і песня раскрыюцца для гледачоў у камерным душэўным фармаце.

Калі вы лічыце сябе даўнім сябрам Тэатра, гатовыя не толькі слухаць, але і гутарыць — прыходзьце ў БАТД на Тэатральны арт-вечар «Актрысы ў кулісах»!

«Казкі Беларусі»: маляўнічае вакальна-харэаграфічнае шоў прадставіць у Брэсце ансамбль «Белыя росы»

Дзе: Брэст, Брэсцкі абласны ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275)

Калі: 9 лютага

Колькі: ад 15 рублёў 

Маляўнічае вакальна-харэаграфічнае шоу, заснаванае на казачным фальклоры і абрадавых традыцыях Беларусі. Яркія харэаграфічныя і вакальныя нумары раскрываюць паўсядзённае жыццё беларускага народа, яго светапогляд, ідэалы.
Выразны анімацыйны відэакантэнт, унікальны музычны красовер, спецэфекты і прафесійнае выканальніцкае майстэрства створаць яркую і непаўторную атмасферу.

«Казкі Беларусі» — гэта аркестравыя творы, балетныя і вакальныя нумары. Праграма была створана да 35-годдзя заснавання «Белых рос», прэм’ера адбылася 8 снежня 2022 года.

  • Аўтар і галоўны балетмайстар праграмы — мастацкі кіраўнік ансамбля «Белыя росы» заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Вайнова.

«Як стаць супергероем?»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр (малая сцэна)

Калі: 3 лютага

Колькі: ад 7 рублёў

  • Аўтары: Каміля Хусаінава і Алена Крыванос

Маляня баіцца цемры, павукоў, ігларогіх казлабрухаў. А яшчэ таго, што ніколі не зможа стаць супергероем, як яго мама і тата. Як перамагчы свае страхі. А можа, з імі нават атрымаецца пасябраваць?

Дзіўныя прыгоды малога, якія адбыліся з ім, калі ён застаўся дома адзін.

«Муха-Цакатуха»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек

Калі: 7 лютага

Колькі: 6 рублёў

  • Танцавальная казка для малых.

Спектакль па вядомым творы Карнея Чукоўскага «Муха-Цакатуха» (1923 г.).

Вясёлая танцавальная казка для самых юных гледачоў вучыць дзяцей сябраваць, быць смелымі і гатовымі прыйсці на дапамогу.


Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».