Вы тут

Каранік: Гістарычная памяць — непарушны прынцып у нашай краіне


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік правёў сустрэчу з часовым павераным у справах Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Цві Міркіным, перадае БелТА.


У Гродне дыпламат таксама прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.

«Гэта мерапрыемства, якое пацвярджае непарушны прынцып, які дзейнічае ў нашай краіне, — захаванне гістарычнай памяці, — сказаў Уладзімір Каранік. — Мы памятаем пра пакуты ўсіх нацый і нацыянальнасцяў падчас Другой сусветнай вайны. Таму ствараем умовы, каб прадстаўнікі любой нацыянальнасці маглі ўшанаваць памяць сваіх загінулых супляменнікаў і выказаць словы падзякі тым, хто вызваліў нашу краіну ад жахаў фашызму». На сустрэчы абмяркоўвалася тэма захавання гэтай памяці для будучых пакаленняў.

Як адзначыў губернатар, размова ішла не толькі аб культурна-эканамічных, але і міжасобасных зносінах, якія звязвае многіх людзей. Тэмамі для абмеркавання былі таксама зносіны паміж творчымі людзьмі і калектывамі ў сферы культуры, эканамічнага супрацоўніцтва.

«Як прадстаўнік Ізраіля лічу неабходным знаёміцца з рэгіёнамі Беларусі, наколькі дазваляе працоўны графік. Ёсць маса сфер, у якіх магчыма супрацоўніцтва», — адзначыў Цві Міркін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.