Вы тут

IV адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак» адбыўся ў Мінску


Дзятва з многіх мінскіх школ разам з педагогамі сабралася ў зале сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь». Юныя знаўцы народных казак, прымавак, лічылак, хуткамовак разам са сваімі аднагодкамі з некаторых гарадоў і вёсак Міншчыны прынялі удзел у конкурсе, які названы ў гонар Кацігарошка — вясёлага, моцнага і мудрага героя беларускага казачнага фальклору.


Выдатныя якасці вядомых былінных персанажаў яскрава перадавала амаль кожнае выступленне удзельнікаў спаборніцтва. Героі фальклору ажывалі у майстэрскі прачытаных байках, казках, прымаўках. Што датычыцца хуткамовак — то выкананне караценькіх, але складаных для хуткага вымаўлення фраз таксама запатрабавала ад выканаўцаў не толькі артыстычнасці, але і папярэдняй крапатлівай трэніроўкі на хуткасць і разборлівасць гаворкі. Былі прадстаўленыя і займальныя імправізацыі на заданую казачную тэму. Многія юныя выканальнікі выступалі у традыцыйных для сваёй мясцовасці народных касцюмах.

На конкурс да мінскіх школьнікакў прыехалі таксама вядомыя юныя выканаўцы з заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь гурта «Берагіня» Мётчынскай сярэдняй школы Барысаўскага раёна разам са сваім кіраўніком Мікалаем Козенкам, лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Яны паказалі журы самыя яскравыя нумары ў этнаграфічна дакладнай форме.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.