Вы тут

30 студзеня на «Беларусь 3» пакажуць дакументальны фільм «Бярэзінскі біясферны»


У аўторак 30 студзеня на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць дакументальны фільм Ігара Бышнёва «Бярэзінскі біясферны» (Беларусьфільм, 2023). Гэты запаведнік быў створаны ў 1925 годзе. А вось чым напоўнена яго жыццё і якія мелодыі там можна пачуць, калі прыслухацца, паказвае кінастужка.

«За 100 кіламетраў на поўнач ад сталіцы Беларусі — горада Мінска, на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей ёсць унікальная прыродная тэрыторыя — Бярэзінскі біясферны запаведнік. Найстарэйшы ў Беларусі, якому спаўняецца 100 гадоў. У гэтых жывапісных мясцінах прыгажуня Бярэзіна нясе свае празрыстыя воды праз глухія лясы і непраходныя балоты. Тут шматтысячныя стаі птушак, якія мігрыруюць, вясной і восенню знаходзяць ідэальныя ўмовы для адпачынку і кармлення. Тут у такаванне глушцоў уплятаюцца вясеннія песні журавоў, няясыцяў і цецерукоў. І, урэшце, менавіта гэтае месца насяляе Вялікая еўрапейская пяцёрка — мара любога натураліста: мядзведзь, воўк, рысь, лось і зубр» — так прэзентуюць фільм на сайце кінастудыі «Беларусьфільм». Кінастужка дазваляе гледачам убачыць прыгажосць роднай прыроды вачамі дакументаліста, кандыдата біялагічных навук Ігара Бышнёва. Абавязкова скарыстайцеся магчымасцю паглядзець «Бярэзінскі біясферны» ў 15.20 у эфіры сацыякультурнага тэлеканала.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.