Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі на 2024-2028 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 23 студзеня 2024 года нумар 48, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Адзначаецца, што мэта міграцыйнай палітыкі Беларусі — стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку, устойлівы эканамічны рост і павышэнне якасці жыцця грамадзян, дэмаграфічнае развіццё, абарону рынку працы і інтэграцыю ў рынак працы мігрантаў.
У дакуменце абазначаны асноўныя напрамкі міграцыйнай палітыкі, па якіх будзе ажыццяўляцца міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Прадугледжваецца фарміраванне адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы, паглыбленне супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй.
У сферы аптымізацыі ўнутраных і знешніх міграцыйных патокаў плануецца ажыццяўленне палітыкі па добраахвотным перасяленні ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства асоб, якія «валодаюць падобнымі да народа краіны духоўнымі каштоўнасцямі і жадаюць інтэгравацца ў беларускае грамадства для рэалізацыі свайго інтэлектуальнага, культурнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, а таксама беларусаў замежжа». У Беларусі гатовы ствараць умовы для адаптацыі і інтэграцыі мігрантаў, садзейнічаць міграцыі, звязанай з ажыццяўленнем інвестыцый, прадпрымальніцкай і інавацыйнай дзейнасцю, а таксама ў сферы адукацыі і падтрымкі акадэмічнай мабільнасці.
Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.
Прэв’ю: БелТА
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.