Вы тут

Прагрэс ВНУ Кітая і незвычайная дыпломная работа


Люмінафоры для звышяркіх крыніц белага святла

У ліку самых значных распрацовак у галіне фізікі Расійскі навуковы фонд па запыце дзелавога выдання «Ведомости» адзначыў праект маладых навукоўцаў Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта — новы метад атрымання тэрмаўстойлівых люмінафораў — матэрыялаў-пераўтваральнікаў колеру. 

У выніку распрацоўкі час і выдаткі на выраб удалося скараціць у некалькі разоў, а эфектыўнасць свячэння павысіць да рэкордных 80,7 працэнта.

За тры гады даследаванняў калектыў стварыў унікальны двухфазны керамічны люмінафор — кампанент, які дазволіць вырабляць надзвычай магутныя асвятляльныя прылады для авія- і аўтамабілебудавання на аснове святло- і лазерных дыёдаў.

«Для рашэння шырокага спектра пытанняў і задач сучаснай фатонікі патрабуецца стварэнне не толькі энергаэфектыўных, але і высокамагутных звышяркіх белых святлодыёдаў. Таму і ўзнікла неабходнасць у стварэнні новай формы люмінафора, які б валодаў як высокімі паказчыкамі святлоаддачы і аднастайнасці колеру, так і цеплаправоднасцю і тэрмічнай стойкасцю», — расказаў кіраўнік каманды маладых вучоных кандыдат тэхнічных навук Дзяніс Касьянаў.

У 2021 годзе святлодыёдная прадукцыя займала больш за 55% расійскага рынку, і яе доля працягвае расці, паколькі тэхналогія валодае высокай энергаэфектыўнасцю, экалагічнасцю і кампактнасцю. Разам з тым у святлодыёдаў ёсць некалькі праблем, напрыклад, высокае цеплавылучэнне, нізкі індэкс колераперадачы і змяненне каляровых характарыстык у часе. Вырашыць гэтыя задачы можна дзякуючы выкарыстанню керамікі на аснове комплексу з аксіду алюмінію і ітрый-алюмініевага граната. Даследчыкі пад кіраўніцтвам Дзяніса Касьянава ўпершыню прапанавалі атрымліваць такую кампазітную кераміку прынцыпова новым метадам.


Дыпломная работа — духі з водарам алмацінскага апорта

«Казахстанскай Како Шанэль» СМІ назвалі выпускніцу міжнароднай адукацыйнай праграмы «Болашак» Гульжан Тузельбаеву — аўтара ўнікальных парфумаў: «Апорт», «Жаа апорт», «Амір», «Аіда», «Mіneral Rose».

Духі «Апорт» — яе дыпломная работа ў Граскім інстытуце парфумерыі (Францыя), які яна скончыла ў 2022 годзе. Алмацінскі апорт — гатунак яблыкаў, які расце на пэўнай вышыні над узроўнем мора менавіта ў Алмацінскай вобласці. У гэтай зоне ён паказвае свае найлепшыя якасці: добры смак, прыгажосць, здольнасць доўга захоўвацца і непаўторны водар. Апошні змагла заключыць у шкло казахстанскі парфумер Гульжан.

— Ёсць яшчэ водар бярозы з Кок-Жайляу, які атрымаў найвышэйшыя адзнакі ў парфумераў у Францыі. Ёсць папсовыя духі, больш свежыя, ёсць драўняныя. У планах — стварыць водар, у складзе якога будзе алмацінская ружа. Вельмі важна выпускаць не толькі парфум, але і яго складнікі. У дадзены момант закупляюся ў Францыі, а хочацца вырабляць сыравіну для парфум-прадукцыі ў Казахстане, — дзеліцца планамі старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тонкага хімічнага сінтэзу Satbayev Unіversіty Гульжан Тузельбаева. — Няхай мы яшчэ толькі ў пачатковай стадыі выпуску парфумы, але мяне натхняе сама думка аб тым, што мы развіваем гэту справу ў Казахстане. Гэта айчынны прадукт, прычым вельмі рэдкі.


Эксперты адзначаюць імклівы прагрэс ВНУ Кітая

Апублікаваны рэйтынг універсітэтаў свету Tіmes Hіgher Educatіon (THE) за 2024 год. Нягледзячы на тое што ў рэйтынгу па-ранейшаму дамінуюць універсітэты ЗША і Вялікабрытаніі, Кітай паступова паднімаецца ўверх па рэйтынгу THE. Прычым кітайскія ВНУ як ніколі блізкія да таго, каб увайсці ў першую дзясятку.

Цяпер у топ-200 уваходзяць 13 кітайскіх універсітэтаў, што на сем больш, чым у 2020 годзе. Самыя высокія пазіцыі сёлета займаюць Універсітэт Цінхуа і Пекінскі ўніверсітэт — 12-е і 14-е месцы адпаведна.

Рост у рэйтынгу колькасці кітайскіх навучальных устаноў адбіваецца на зніжэнні пазіцый універсітэтаў ЗША і Вялікабрытаніі, колькасць якіх у топ-200 скарацілася на 3 і 4 адпаведна.

Гэта сведчыць аб тым, што, нягледзячы на захаванне перавагі над кітайскімі канкурэнтамі, «адносная моц Вялікабрытаніі і ЗША слабее», — сказала THE Мінг Чэнг, прафесар кафедры вышэйшай адукацыі Шэфілдскага інстытута адукацыі пры Шэфілдскім універсітэце Холлэм.

«Магчыма, універсітэтам гэтых дзвюх краін трэба было б вывучыць перадавы вопыт Кітая і больш шанаваць розныя культуры і ідэалогіі, — дадала яна. — Гэтая тэндэнцыя таксама сведчыць аб пераходзе ўлады ў эканоміцы ведаў з Захаду на Усход. У перспектыве гэта будзе садзейнічаць прыцягненню большай колькасці замежных студэнтаў для навучання ў Кітаі».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.