Вы тут

Якія шкодныя звычкі ў кітайскай моладзі?


Апытанне, праведзенае Цэнтрам сацыяльных даследаванняў рэдакцыі газеты China Youth Daily і сэрвісам для правядзення апытанняў wenjuan.com, паказала, што працяглы сядзячы лад жыцця, частае заседжванне дапазна і недахоп фізічных практыкаванняў з’яўляюцца трыма найбольш распаўсюджанымі шкоднымі звычкамі сярод кітайскай моладзі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле апытання, працяглы сядзячы лад жыцця (56,9%) заняў першае месца, позні адыход да сну (54,1%) і недахоп фізічнай актыўнасці (53,9%) занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Іншымі праблемамі сталі працяглае выкарыстанне гаджэтаў (41,8%), парушэнне рэжыму працы і адпачынку (36,3%), частае харчаванне па-за домам (35,5%), эмацыйнае перанапружанне (30,9%), нерацыянальнае харчаванне (29,7%) і рэдкія сацыяльныя кантакты (23,3%).

Чжу Цын у апошні час распрацоўвае план пахудання і трэніровак. «Мне трэба пачаць больш рухацца, і я планую скласці падрабязны фітнэс-план да канца года». Чжан Айлін — гарадскі офісны работнік. Нядаўна яна пачала вывучаць традыцыйную кітайскую медыцыну. Яна лічыць, што захаваць здароўе можна пры фарміраванні добрых звычак і іх замацаванні, што адпавядае правілам традыцыйнай кітайскай медыцыны — «спешка — шлях да краху» і «галоўнае — ліквідацыя кораня праблемы, а не яе праяваў».
Паводле апытання, 93,4% апытаных маладых людзей набывалі аздараўленчыя тавары ці паслугі. Якія з іх карыстаюцца папулярнасцю? 43,7% апытаных набывалі спартовае абсталяванне і трэнажоры для фітнэсу, 42,5% — харчаванне і харчовыя дабаўкі, а 38,5% — прадукты для барацьбы з бессанню.

У апытанні ўзялі ўдзел 1333 маладых рэспандэнтаў. Людзі ва ўзросце 18-25 гадоў склалі 26,1% апытаных, 26-30 гадоў — 26,4%, 31-35 гадоў — 29,6%, 36-45 гадоў — 17,9%. Студэнты ВНУ склалі 25%, офісныя працаўнікі — 71%, іншыя катэгорыі — 4%.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.