Вы тут

Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з калектывам Мінскага трактарнага завода


«Мы разумеем, што сёння важна сустракацца з працоўнымі калектывамі, асабліва на буйных прадпрыемствах. Людзям цікавая работа Савета Рэспублікі, работа парламентарыяў», — зазначыла Наталля Качанава і дадала, што будзе ўдзячнай працаўнікам, калі тыя абазначаць пытанні, якія іх хвалююць. 


Фота Віктара Іванчыкава

А таксама, магчыма, прапановы і пажаданні. Бо такая зваротная сувязь надта карысная і важная як для прадстаўнікоў улады, так і для работнікаў прадпрыемстваў.

Сустрэчы з працоўным калектывам папярэднічала сустрэча Наталлі Качанавай з кіраўніком прадпрыемства Віталем Воўкам, падчас якой генеральны дырэктар МТЗ паведаміў аб сённяшнім стане спраў на прадпрыемстве. Непасрэдна размова з работнікамі завода была надзвычай шчырай і адкрытай. Старшыня Савета Рэспублікі распавяла прадстаўнікам працоўнага калектыву пра работу, якую праводзіць парламент, спынілася на эканамічных дасягненнях, новых заканадаўчых ініцыятывах, знешнепалітычнай сітуацыі, а таксама засяродзіла ўвагу прысутных на выбарчай кампаніі. Яна адзначыла, што эканамічныя вынікі 2023 года станоўчыя, унутраны валавы прадукт склаў 103,9%, фарміруецца бюджэт, што дазваляе выконваць усе сацыяльныя гарантыі дзяржавы — гэта і павышэнне пенсій, дапамог, павелічэнне мацярынскага капіталу і дастойная заработная плата чалавеку працы. «Вельмі важна цаніць сацыяльныя гарантыі», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Гаворачы аб сучасных выкліках, яна паведаміла, што сёння назіраецца сур’ёзная небяспека працэсаў, якія адбываюцца ў свеце, асабліва на Блізкім Усходзе. Вельмі часта палітыкі сталі згадваць ядзерную вайну, і шэраг краін сёння не гатовы прытрымлівацца тых міжнародных дамоў, якія былі дасягнуты раней. І ў сувязі з гэтым зазначыла: «Свет мяняецца, і за нашым Прэзідэнтам — мір і спакой у краіне. Сёння ёсць усё для таго, каб жыць спакойна. Але, канешне, гэта даецца няпроста. Тое, што робіць сёння наш Прэзідэнт — замежныя паездкі, выбудоўванне лагістыкі ў тыя дружалюбныя краіны, якія супрацоўнічаюць з намі, на Афрыканскі кантынент, — усё гэта для краіны». Таксама і кожны грамадзянін Беларусі павінен разумець і цаніць сваё мінулае, гісторыю, і сучаснае — тое, што стварылі сваёй працай за часы незалежнасці. А зроблена ж сапраўды нямала! І, па словах Наталлі Качанавай, калі будзе адзінства ў народзе, то ўсе выклікі і пагрозы сучаснасці пераадолець будзе намнога лягчэй.

На заканчэнне сустрэчы Наталля Качанава адказала на пытанні работнікаў завода і пажадала прадпрыемству стаць першым уладальнікам новаўведзенага Дзяржаўнага знака якасці.

Аб чым яшчэ гаварылі на сустрэчы — у найбліжэйшым нумары «Мясцовага самакіравання».

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.