Вы тут

Псіхолаг: Як дапамагчы дзіцяці перамагчы страх публічных выступаў?


Публічных выступаў баяцца многія вучні, аднак амаль кожнаму даводзіцца рабіць гэта ў той ці іншы момант. Нягледзячы на тое, што выступаць перад аўдыторыяй сапраўды цяжка, гэта неабходна. Страх адказваць ля дошкі або на іспыце ўзнікае не раптоўна, але менавіта ў школе ён праяўляецца. Як пераадолець страх выступаў, вы даведаецеся ў гэтым артыкуле.


Ёсць дзве прычыны, чаму дзеці баяцца выступаць ля дошкі:

• Дзіця ў мінулым атрымала негатыўны вопыт. Тады дастаткова проста пагаварыць, дапамагчы перажыць тое, што здарылася. Растлумачыць, што памылкі дапускае кожны чалавек. Але важна вучыцца на сваіх памылках. Усвядоміўшы, што кожны чалавек дапускае памылкі, вучань зможа крыху супакоіцца. Дадайце, што большасць дробных памылак ніхто нават не заўважыць. 

• Дзіця сарамлівае па характары. У гэтай сітуацыі трэба расказаць дзіцяці, што адчуваць трывогу перад выхадам на публіку — таксама нармальна. Растлумачце: для таго каб стаць добрым аратарам і атрымліваць задавальненне ад выступаў, трэба выйсці з зоны камфорту. А для гэтага неабходна пастаянна трэніравацца, удасканальваць свае навыкі, прымаць удзел у розных выступленнях. І галоўнае — не баяцца!

Важна! Дзецям, якія баяцца публічных выступленняў, больш складана праявіць свае таленты, пабудаваць кар’еру, заваяваць давер навакольных.

Практыкуйцеся з дзіцем у паўсядзённым жыцці:

Растлумачце дзіцяці, што трэба паляпшаць навыкі публічных выступаў. А для гэтага неабходна праяўляць больш ініцыятывы: часцей паднімаць руку на занятках, размаўляць з аднакласнікам, якога дрэнна ведае, заводзіць новых сяброў, віншаваць са святамі родных і мець больш зносін з людзьмі.

Не спяшайцеся. Сачыце за тым, як дзіця расказвае тэкст. Напрыклад, калі вы ведаеце, што ваша дзіця схільна тараторыць, трэніруйцеся дома расказваць павольней і выразней.

Навучыце дзіця кантраляваць жэсты і міміку. Людзі вельмі лёгка счытваюць няўпэўненасць не толькі па голасе і гаворцы, але і па жэстах, і міміцы. Каб захапіць увагу аўдыторыі, табе неабходна жэстыкуляваць, сачыць за выразам твару і зрокам.

Важна казаць гучна. Калі вы бачыце, што дзіця кажа ціха, кантралюйце, каб яно абвыкла казаць гучней – гэта таксама перадае ўпэўненасць.

Навучыце дзіця візуалізаваць свой поспех. Калі вучань нервуецца перад выступам, то, хутчэй за ўсё, ён зацыклены на тым, што можа пайсці не так. Калі яму ў галаву прыходзяць такія думкі, дайце зразумець, што іх трэба ігнараваць. Скажыце наступнае: «Думай толькі аб паспяховым фінале. Уяўляй, што ты атрымліваеш вышэйшую адзнаку і захапленне аўдыторыі. Чым лепей ты будзеш візуалізаваць свой поспех, тым прасцей табе будзе пазбавіцца ад негатыўных думак».

Зараджайце дзіця ўпэўненасцю: «Ты рыхтаваўся, ты чытаў і ўсё ведаеш, у цябе ёсць вопыт паспяховых выступленняў, у цябе ўсё атрымаецца». «Калі будзеш хвалявацца, магчыма, выступіш няўдала, але трагедыі ў гэтым няма».

Дзіцяці важна разумець, што ў выпадку правалу, ён не будзе адзін. Побач заўсёды ёсць дарослыя, якія яго падтрымаюць.

І ні пры якіх абставінах не крытыкуйце і не асуджайце. Гэта толькі ўзмоцніць страх выступаў. І не стаўце цвёрдых умоў. Растлумачце дзіцяці: пазбегнуць публічных выступаў усё роўна не атрымаецца, а ў далейшым, калі нічога не рабіць, яны будуць выклікаць усё большы дыскамфорт.

Добрая падрыхтоўка — палова поспеху. Акрамя гэтага, вучню карысна ведаць прыёмы, якія дапамагаюць супакоіцца ў час выступлення. Што для гэтага рабіць? 

Не глядзець у вочы. Важна глядзець па-над галовамі гледачоў. Акрамя таго, калі ў аўдыторыі прысутнічае блізкі чалавек, якому давярае вучань, можна глядзець толькі на яго.

Правільна дыхаць. Неабходна рабіць глыбокія ўдыхі і павольныя выдыхі. Гэта вядомы спосаб супакоіцца. У момант стрэсаў усе нашы мышцы міжвольна напружваюцца, і гэта пагаршае сітуацыю. А дыхальная гімнастыка дапаможа зняць залішні стрэс. Для гэтага, напрыклад, існуе тэхніка глыбокага дыхання, якую трэба выканаць непасрэдна перад выступам. Заплюшчыце вочы, зрабіце глыбокі ўдых жыватом, павольна палічыце да трох і выпусціце з сябе ўсё паветра. Паўтарайце працэс датуль, пакуль не супакоіцеся і не зможаце засяродзіцца на матэрыяле, а не на хваляванні.  

Казаць павольна. Няспешная гаворка надае пераканаўчасці і ў той жа час супакойвае.

Зняць напругу. Можна ўзяць з сабой на выступленне невялікі прадмет (напрыклад, гумка, ручку) і час ад часу неўзаметку сціскаць і расціскаць яго ў руцэ, канцэнтруючыся на гэтым. Праверана — гэта здымае напружанне.

Як правільна трымаць рукі падчас выступу? Далоні павінны быць навідавоку, а рукі — ля бачнай часткі цела. Паглядзіце фатаграфіі выбітных выступоўцаў: усе яны трымаюць рукі ў межах верхняй паловы цела. Не трэба хаваць рукі ўніз ці назад, трымаць іх зжатымі: суправаджайце свае словы жэстамі, дадавайце акцэнты.

Зважайце на поспехі дзіцяці, нагадвайце аб удалых выступах. Раскажыце пра тое, што было добра зроблена, над чым трэба яшчэ папрацаваць.
Для таго, каб пераадолець страх выступленняў, неабходна, паўторым, да яго прывыкнуць. Стварайце сітуацыі, калі дзіцяці трэба рэгулярна выступаць. Дапамагайце яму, але паступова ўсё менш — і больш давайце самастойнасці.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.